Грамадства4444

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Папулярнаму ютуб-блогеру было 37 гадоў.

Блогера Мікіты Мелказёрава не стала ў ноч на 21 снежня.

Як піша Reform.news, учора ўвечары Мікіту стала дрэнна. Ён адляжаўся, адчуў сябе лепш праз некаторы час. Затым устаў, пайшоў і страціў прытомнасць. Спынілася сэрца. Прычына смерці будзе вядомая пасля анатамавання.

Для блізкіх Мікіты адкрылі збор.

Мікіта вядомы як вядучы ютуб-канала «Жыццё-маліна», дзе выходзілі інтэрв'ю з беларускімі палітыкамі і селебрыці. На канале 97 тысяч падпісчыкаў. Мікіта таксама вёў гістарычны падкаст «Загляне сонца», падкаст з Сашам Івуліным «Нешта будзе», дзе яны абмяркоўвалі жыццёвыя рэчы. 

@nashaniva «Загляне сонца і ў наша ваконца» Паглядзіце да канца натхняльны адказ самаго Мікіты Мелказёрава на яго фірмовае пытанне, якое журналіст даў у студзені 2023 пад час вялікай размовы на канале ТОК з Настай Роўдай #жизньмалина #нашаніва #беларускітыкток #беларускіцікток #мелкозеров ♬ i was only temporary (Slowed + Reverb) - my head is empty

Раней ён працаваў журналістам на «Анлайнеры» і «Трыбуне».

Мікіта быў жанаты з мадэллю Лінай Цапавай.

Каментары44

  • Рабіць таксікалогію.
    21.12.2025
    Бо маглі забіць.
  • No
    21.12.2025
    Гэта найвялікая страта😢
    Жыццё часцей несправядлівае.
    R.I.P. Мікіта. За кароткае жыццё ты зрабіў многа спраў для беларушчыны.
  • Чытач
    21.12.2025
    Мікіта хоць і ня быў суперзоркай-мільённікам, але рабіў многа, рабіў ад душы, быў адкрыты, гаварыў пра пачуцці і свае трансфармацыі.
    Годны хлопец, годны журналіст, годны грамадзянін.
    Зямля пухам.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту62

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

«Мы ўсе ў шоку». Як страляніна ў цэнтры горада закранула беларусаў у Кракаве2

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу56

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць