Грамадства88

У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю

Апошнім госцем у ютуб-праекце «Жыццё-маліна» ў апошні дзень жыцця Мікіты Мелказёрава быў былы дырэктар «Радыё Свабода» Аляксандар Лукашук.

Фота: інстаграм Мелказёрава

Ён расказаў «Свабодзе», як прайшла іх сустрэча.

«Учора, у суботу, мы правялі з Мікітам Мелказёравым чатыры гадзіны перад камерамі студыі на варшаўскай вуліцы Aleje Ujazdowskie. Гэта была наша першая асабістая сустрэча, таму не магу параўноўваць, горш ці лепш ён выглядаў, але чатыры нялёгкія гадзіны запісу ён адпрацаваў на адным дыханні. Дакладней, на двух — мы ўсё ж зрабілі перапынак на каву пасля першых дзвюх гадзін. Мікіта тэлефанаваў дадому — там была нейкая праблема, ён пераймаўся, казаў, што ратуе свайго сабаку, перапытваў, як і што.

Аляксандр Лукашук. Фота: «Радыё Свабода»

Мікіта выглядаў як звычайна на экране — прыгожы, моцны малады чалавек, упэўнены, добра падрыхтаваны. Можа, твар быў бледны, вочы трохі праваліліся, але я не ведаў, ці гэта ад самаадчування, ці ад лёгкага макіяжу. Ды і гутарка была няпростая, тэмы — ад маіх кніжак да «Радыё Свабода», ад журналісцкай этыкі да архіваў КДБ, ад прэзідэнта Трампа да Зянона Пазняка, ад Святланы Алексіевіч да Крыма і палітвязняў. Пытанні былі не выпадковыя. Незадоўга перад тым Мікіта зрабіў цэлую перадачу паводле маёй апошняй кнігі «Гульня ў Освальда», прыемна ўразіўшы дакладным веданнем тэксту і разуменнем ключавых момантаў, добрым падборам відэашэрагу.

Таксіст пераблытаў адрасы, і Мікіта выйшаў мне насустрач, з паўкіламетра мы ішлі разам, даволі хутка, ён узяў маю валізку (я адразу меўся адправіцца ў аэрапорт), лёгка падняўся па лесвіцы. Нас чакала яго каманда, і неўзабаве пачаўся запіс — у добрым тэмпе, але нязмушаны, нават без асаблівых перабівак, мадэратар цярпліва даваў дагаворваць да канца.

Пра інтэрв'ю ён пачаў дамаўляцца некалькі месяцаў таму, але толькі ўчора планы здзейсніліся. Гэта была наша першая асабістая сустрэча, хоць мы, канечне, ведалі адзін пра аднаго. Таленавіты, дынамічны «Жыцьцё маліна» — асалода, перадача ўпэўнена стала з'явай у прафэсіі, вядучы стаў зоркай, супрацоўнічаў з «Белсатам», іншымі СМІ.

«Я неафіт», — казаў ён пра сваю апантанасць беларушчынай. У мяне склалася ўражанне інтэлігентнага, моцнага, шчырага, сучаснага, стылёвага, з вялікім прафесійным патэнцыялам чалавека — гэта, магчыма, было самае прыемнае знаёмства гэтага года.

Адной з тэмаў гутаркі, якая цікавіла Мікіту, была журналісцкая памяць, дакладней, успаміны журналістаў. Мы гаварылі, што іх, на жаль, мала, што журналісты маюць адказнасць перад прафесіяй, перад гісторыяй, што такая мемуарыстыка — патрэбная, неабходная не толькі для мінулага, але для будучыні.

Спадзяюся, каманда, якая працавала з Мікітам, ведае, што рабіць з яго апошнім інтэрв'ю. Бо Мікіта ўжо там — у будучыні».

Каментары8

  • Сяржук
    22.12.2025
    Хочется верить что следствие поработает с Лукашуком основательно. Это не тот человек, кому можно верить на слово.
  • Джэк Блэк
    22.12.2025
    Дарэчы, тая ж думка была ў мяне.
  • жэўжык
    22.12.2025
    "Мікіта тэлефанаваў дадому — там была нейкая праблема, ён пераймаўся, казаў, што ратуе свайго сабаку, перапытваў, як і што" - можа яго разам з сабакам атруцілі?

Цяпер чытаюць

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

У Беларусі праводзяць актыўную мадэрнізацыю бамбасховішчаў2

Каля ўваходу ў Mak.by у мінскім Уруччы заўважылі пацука ВІДЭА1

На Беларусь абрынуўся ўраганны вецер

У фотапастку на беларускім Паазер'і трапіў мядзведзь ФОТЫ1

«Аплата агаворвалася загадзя». Прапагандысты пайшлі ў атаку на не задаволеных заробкам узбекаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў10

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць