Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль
Кошт флагманскай расійскай нафты маркі Urals знізіўся прыкладна да 34 даляраў за бараль на фоне дзеяння амерыканскіх санкцый супраць Масквы. Пра гэта паведамляе Bloomberg.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У пятніцу 19 снежня цана Urals пры пастаўках праз Балтыйскае мора, паводле звестак Argus Media, апусцілася да $34,82 даляра за бараль, а праз парты ў Чорным моры — да $33,17.
Для параўнання, нафта маркі Brent з фіксаванай пастаўкай, якая служыць арыенцірам для сусветнага рынку, тарговалася на ўзроўні каля 61 долара за бараль.
Чытайце таксама:
Украіна нанесла ўдар па расійскім вайсковым караблі ў Каспійскім моры
Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга
ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне