БЕЛ Ł РУС

Жыхарам гомельскага дома, які пацярпеў ад выбуху газу, дазволілі вярнуцца дахаты

24.12.2025 / 22:36

Nashaniva.com

Жыхарам першага і другога пад’езда шматпавярховага дома ў Гомелі, які пацярпеў ад выбуху, дазволілі вярнуцца ў свае кватэры. Таксама дадому могуць вяртацца жыхары шостага пад’езда суседняга дома.

Пашкоджаны дом на вуліцы Косарава, 3. Фота: МНС

Як паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, засяленне павінны было пачацца ўвечары 24 снежня з 18:30. Гаворка ідзе пра дом №3 на вуліцы Косарава і шосты пад’езд дома №5 па той жа самай вуліцы.

Выбух газу адбыўся 17 снежня ў адной з кватэр трэцяга пад’езда дзесяціпавярховага дома. У выніку абрынуліся перакрыцці паміж сёмым і восьмым паверхамі. 22 снежня падчас разбору завалаў на шостым паверсе было знойдзена цела загінулай жанчыны.

На час дэмантажных і аварыйных работ жыхароў першага і другога пад’езда пацярпелага дома, а таксама шостага пад’езда суседняга будынка часова адсялілі.

Чытайце таксама:

Стала вядома, калі ў Гомелі пачнуць дэмантаж часткі дома, пацярпелага ад выбуху газу

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава

Каментары да артыкула