Грамадства44

Дзяржаўныя медыя не кажуць пра ахвяр выбуху ў Гомелі, каб не было негатыву ў дні УНС?

Як стала вядома «Нашай Ніве», асноўнай прычынай трагедыі на гэты момант лічыцца выбух няякаснага абсталявання пры мантажы навясных столяў. Але трэба разумець, што ў кватэры былі людзі. Што з імі — невядома.

За дзень да Усебеларускага народнага сходу, у самы разгар інфармацыйнай прэлюдыі да яго, у гомельскім дзесяціпавярховіку грымнуў выбух. Пад'езд выстаяў, але верхнія паверхі будуць дэмантаваць для замены пашкоджаных канструкцый. Сёння пара б ужо паведаміць пра прычыны неардынарнага здарэння, пра колькасць пацярпелых, пра наяўнасць загінулых. Але дзяржаўныя рэсурсы выварочваюцца ў іншасказаннях і эківоках, выходзячы за рамкі здаровага сэнсу.

17 снежня на 7‑м паверсе гомельскага дзесяціпавярховіка па вуліцы Косарава выбухнула «газапаветраная сумесь», у выніку чаго абрынулася некалькі перакрыццяў дома. Адна з бетонных пліт ледзь не вылецела на вуліцу.

У першыя гадзіны пасля здарэння сапраўды было не разабрацца, ці ёсць пад заваламі ахвяры і колькі іх. Але ў дзяржаўных СМІ загадзя пачалі прымяншаць масштаб падзеі: «ні ў стацыянары, ні да дактароў хуткай дапамогі ніхто не звяртаўся», пры гэтым адначасова: «адзінае, былі шпіталізаваныя тры чалавекі».

У вечаровых навінах на АНТ пра выбух сказалі толькі на шостай хвіліне. Вядучая паведаміла, што ідуць работы па пошуку пацярпелых і вызначэнні прычын здарэння. Ужо хутка суткі, як абнаўленняў па гэтай тэме няма.

Раніцай МНС апублікавала відэа з пашуковых работ з сабакамі, суправадзіўшы яго каментарыем «жывых людзей пад заваламі не знойдзена». А нежывых? 

Не агучана і папярэдняя прычына здарэння. Пры гэтым па апублікаваных першых фота ясна, што эпіцэнтр выбуху быў не на кухні: гэта пад жылым пакоем праваліліся паверхі, і яго ж сцяну ледзь не выкінула на вуліцу.

Таксама па канструкцыях для выраўнівання столі на балконе пацярпелай кватэры можна зрабіць выснову, што ў ёй вёўся рамонт. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», асноўнай прычынай таго, што адбылося, на гэты момант разглядаецца выбух няякаснага абсталявання пры мантажы навясных столяў.

Але тады трэба разумець, што ў кватэры былі людзі. Напрыклад, аналагічны выпадак у 2019‑м годзе адбыўся ў Драгічыне. Тады ў рэанімацыі апынуліся двое рабочых і ўласніца кватэры.

Каментары4

  • :/
    18.12.2025
    мда. эти жильцы натяжные потолки наверное делать уже не будут
  • дзіўна
    18.12.2025
    а чаму так ананімна "дзяржаўныя СМІ"?
  • Шмыг
    19.12.2025
    Наша Нива как-то пропустила что у гос сми(и подконтрольных вроде онлайнера), вообще нету слова Взрыв. Подсосали у россии и теперь пишут "вспышка", будто вспышка так раскурочивают здания

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць