Грамадства55

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху

У Гомелі пачалі падрыхтоўку да дэмантажу верхніх паверхаў пашкоджанага падчас выбуху пад’езда 10‑павярховага дома па вуліцы Косарава. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі пасля пасяджэння гарадскога штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі, піша БелТА.

Фота: БелТА

Спецыялісты ацанілі стан канструкцый пашкоджанага пад’езда і прыйшлі да высновы, што дэмантаж верхніх паверхаў не паўплывае на суседнія пад’езды, таму для іх жыхароў пагрозы няма. Працэс дэмантажу пачнецца з самага верхняга перакрыцця і будзе працягвацца да 6‑га паверха, а далей будуць прымацца новыя рашэнні ў залежнасці ад вынікаў абследавання.

Фота: БелТА

Гарадскі штаб працуе кругласутачна, і дэкларуецца, што будзе дзейнічаць у такім рэжыме да поўнага аднаўлення дома. Работнікі штаба індывідуальна звяртаюцца да кожнага жыхара, каб вызначыць неабходную падтрымку, а таксама арганізоўваюць збор рэчаў і тэхнікі, бо людзей эвакуявалі ў тэрміновым парадку. Адначасова вызначаецца месца для размяшчэння іх маёмасці і праводзіцца ацэнка пашкоджанняў.

Асобна знаходзіцца пад кантролем пытанне кампенсацый, а таксама надання сацыяльнага ці арэнднага жылля.

Выбух у кватэры ў доме на гомельскай вуліцы Косарава адбыўся 17 снежня, у выніку абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах. Ад інцыдэнту пацярпеў і найбліжэйшы дзіцячы сад. Выбуховай хваляй у будынку выбіла шкло. Акрамя таго, пацярпелі як мінімум два аўтамабілі, што стаялі непадалёк.

Жывых людзей пад заваламі не выяўлена. Ці ёсць загінулыя, інфармацыі няма.

Каментары5

  • Той Што
    18.12.2025
    -- жертв и разрушений нет .
    из доклада цк кпсс
  • Сымон
    18.12.2025
    Барадзед, дык можа гэта ён i быў. Бо надта дзіўна гучаць абставіны выбуху газавай сумясі, таксама здзіўляе адсутнасць сведкаў здарэння і незразумелая сітуацыя з пацярпелымі
  • пытаннечка...
    19.12.2025
    А праўда, па СНіП газавыя пліты ў жылых кватэрах не дазваляюцца вышэй узроўню 27,5 м. гэта прыкладна 9 паверхаў па 3 м. Таму на практыцы 10-павярховікі і вышэй газам не абсталёўваюць. Калі ў доме 10 паверхаў... дык які газ, панове?!

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай25

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць