БЕЛ Ł РУС

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць

10.01.2026 / 19:49

Nashaniva.com

Актывістка Наста Базар у сацсетках звярнулася да беларусаў з просьбай па магчымасці падтрымаць вызваленых з турмаў у Беларусі палітзняволеных, перадаўшы для карыстання патрэбныя ім рэчы.

Здымак ілюстрацыйны

Рэчы можна прывозіць у прастору Цэнтра беларускай салідарнасці. Адрас: Варшава, вул. Алеандраў (Oleandrów) 6 (на дамафоне трэба націснуць 2).

Што варта везці:

1. Цёплую вопратку жаночую і мужчынскую (розных памераў);

2. Цёплы абутак розных памераў;

3. Сумкі для рэчаў (памер ад 90 літраў да 150);

4. Чамаданы;

5. Паўэрбанкі;

5. Посуд: рондалі, патэльні, талеркі, кубкі, відэльцы, лыжкі, нажы, дошчачкі;

6. Пасцельную бялізну, коўдры, падушкі;

7. Рознае побытавае: швабры, фіранкі, ручнікі, і тое, што можа прыдацца ў арэндных кватэрах;

8. Людзі вельмі просяць ноўтбукі, то калі ў каго ёсць такі, які можна аддаць — будзе супер!

Цэнтр беларускай салідарнасці працуе паводле наступнага графіку:

Чытайце таксама:

У Варшаве адкрылі яшчэ адзін шэлтар для палітвязняў — грошы сабралі за некалькі дзён

«Людзям патрэбна цяпло». Як варшаўскі шэлтар прымае беларускіх экс-палітвязняў

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах

Варшаўскі шэлтар для палітвязняў не апынецца на вуліцы з новага года

Каментары да артыкула