БЕЛ Ł РУС

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва

15.01.2026 / 19:39

Nashaniva.com

Саудаўская Аравія, Катар і Аман аказалі ўплыў на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, пераконваючы яго не наносіць удары па Іране, паведаміў агенцтву AFP высокапастаўлены саудаўскі чыноўнік. Таксама гэтую інфармацыю пацвердзіў яшчэ адзін чыноўнік з краіны Персідскага заліва.

Дональд Трамп з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі (фактычным кіраўніком гэтай краіны) Мухамедам ібн-Салманам аль-Саудам. Фота: AP Photo/Evan Vucci, File

Тройка краін правяла «доўгую і напружаную дыпламатычную кампанію ў апошнюю хвіліну», каб даць Ірану шанец паказаць добрыя намеры. У сувязі з напружанасцю частка персаналу была эвакуяваная з галоўнай амерыканскай базы ў Катары, а супрацоўнікаў місій ЗША ў Саудаўскай Аравіі і Кувейце папярэдзілі, каб яны былі асцярожнымі.

Раней ЗША пагражалі ўмяшаннем у сітуацыю з крывавай расправай над пратэстоўцамі ў Іране, а Тэгеран папярэдзіў, што можа адказаць ударамі па амерыканскіх вайсковых і марскіх аб’ектах.

Дыпламаты таксама паведамілі, што пагроза на базе Аль-Удэід у Катары была зменшаная пасля таго, як частку персаналу эвакуявалі, і цяпер самалёты паступова вяртаюцца на папярэднія пазіцыі.

Трамп змяніў курс пасля таго, як атрымаў гарантыі «важных крыніц з другога боку», што Іран не будзе караць дэманстрантаў смерцю.

Саудаўскі афіцыйны прадстаўнік адзначыў, што галоўная мэта дыпламатычных намаганняў — «пазбегнуць некантраляванай сітуацыі ў рэгіёне» і прадухіліць сур’ёзныя наступствы ў выніку магчымай атакі.

Акрамя таго, Ірану было перададзена, што ўдары па амерыканскіх аб’ектах у рэгіёне могуць паўплываць на яго адносіны з краінамі Персідскага заліва.

Чытайце таксама:

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Каментары да артыкула