Свет44

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму

Сын апошняга шаха Ірана Рэза Пехлеві агучыў стратэгію рэформаў у краіне ў выпадку падзення рэжыму аятол.

Рэза Пехлеві на фоне былога сцяга Ірана

Ён заявіў, што яго план уключае адмову ад ядзернай праграмы, прызнанне Ізраіля і поўнае адкрыццё іранскай эканомікі для свету.

Са слоў сына апошняга шаха Ірана, вайсковая ядзерная праграма Ірана будзе спыненая. Іран выступіць як сяброўская і стабілізацыйная сіла ў рэгіёне, а таксама стане партнёрам у забеспячэнні глабальнай бяспекі.

«Падтрымка тэрарыстычных груп неадкладна спыніцца. Свабодны Іран будзе супрацоўнічаць з рэгіянальнымі і глабальнымі партнёрамі ў барацьбе з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам і экстрэмісцкім ісламізмам», — заявіў ён.

Акрамя ядзернага пытання, Пехлеві абяцае радыкальны паварот у знешняй палітыцы. У дыпламатыі адносіны са Злучанымі Штатамі будуць нармалізаваныя.

Яго план прадугледжвае афіцыйнае прызнанне дзяржавы Ізраіль, Іран будзе імкнуцца пашырыць «Пагадненне Абрагама».

Таксама ён абяцае поўнае спыненне фінансавання тэрарызму.

Пехлеві падкрэсліў, што велізарныя прыродныя рэсурсы Ірана павінны працаваць на глабальную бяспеку.

«У энергетыцы Іран валодае аднымі з найбуйнейшых запасаў нафты і газу ў свеце. Вольны Іран стане надзейным пастаўшчыком энергарэсурсаў для вольнага свету. Фармаванне палітыкі будзе празрыстым. Дзеянні Ірана будуць адказнымі. Цэны — прадказальнымі», — дадаў Пехлеві.

Што тычыцца празрыстасці і кіравання, Іран будзе прытрымлівацца міжнародных стандартаў і забяспечваць іх выкананне. Будзе пакладзены канец адмыванню грошай, а арганізаваную карупцыю выкараняць. Дзяржаўныя ўстановы стануць падсправаздачнымі народу.

Акрамя таго, Пехлеві лічыць, што адукаванае насельніцтва і магутная дыяспара стануць рухавікамі хуткага росту.

«У эканоміцы Іран — адзін з апошніх буйных нявыкарыстаных рынкаў свету. Нашы людзі адукаваныя, сучасныя, а дыяспара злучае іх са ўсім светам. Дэмакратычны Іран адкрые сваю эканоміку для гандлю, інвестыцый і інавацый. Іран будзе імкнуцца інвеставаць у мір», — падкрэсліў Пехлеві.

Ён падсумаваў, што яго план — «гэта не проста мара, а канкрэтны шлях да стабільнасці, які карысны не толькі іранцам, але і ўсёй сусветнай супольнасці».

«Падзенне Ісламскай Рэспублікі і ўстанаўленне свецкага, дэмакратычнага ўрада ў Іране не толькі верне годнасць майму народу, але і прынясе карысць рэгіёну і ўсяму свету. Вольны Іран стане сілай, якая будзе садзейнічаць міру, дабрабыту і партнёрству», — дадаў Пехлеві.

Каментары4

  • Бяспека - галоўнае
    15.01.2026
    На прыкладзе таго, што з ЗША агучвае кронпрынц для Ірану, магчыма разважаць, што істотнае і можа цікавіць ЗША ў рэгіёне.
    І датычна Беларусі і нашага рэгіёну з большага працуюць тыя ж прыярытэты.
    Бяспека.
    Трывалая.
    лука не здольны яе забяспечыць.
    Займаецца цянамоцінай, гуляе на баку рашкі і не можа змяніцца.
    ЗША далі яму шанец на здзелку, як і Асаду давалі, Мадуры давалі, як давалі Ірану.
    Будуць у выніку і ў Беларусі працаваць праз іншых актараў. Дзеля бяспекі ў рэгіёне, якая ўплывае на іх інтарэсы ў тым ліку.
    І нацыянальны дыялог з удзелам прадстаўнікоў розных палітычных сілаў - тое, што прапаноўваецца і ў іншых краінах - найлепшы з магчымых варыянтаў для Беларусі.
    лука на яго не здольны. Як не здольны быў Асад, Мадура, зараз у працэсе аятолы.
    Час вырашаць самім.
    Пад гарантыі Захаду гэта рабіць лепей, чым трапіць канчаткова пад рашку і пераўтварыцца ў Прыднястроўе ці Чачню
  • Ясно, станут британской коллонией
    15.01.2026
    И будут грабить и убивать арабов по указке из Израиля
  • бабруйчанін
    15.01.2026
    Ні мае шанцаў.. у Іране кренпрынц марыянетка Ісраіля

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве30

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве30

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць