Зяленскі: Украіна ніколі не была і не будзе перашкодай для міру
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім традыцыйным вячэрнім звароце адрэагаваў на раней зробленае прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам сцвярджэнне, што заключэнне патэнцыйнага мірнага пагаднення нібыта больш зацягвае ўкраінскі, чым расійскі бок.
Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
«Ніколі Украіна не была і не будзе перашкодай для міру. Менавіта расійскія ракеты, расійскія «шахеды», расійскія спробы знішчыць Украіну з'яўляюцца выразнымі доказамі, што Расіі патрэбныя зусім не пагадненні.
Калі праз Расію ва ўкраінцаў няма электрычнасці па 20‑30 гадзін і калі расійскія ўдары накіраваныя на тое, каб зламаць нашу энергетыку і нашых людзей, менавіта на Расію трэба ціснуць.
Я дзякую ўсім, хто ў гэтым Украіну падтрымлівае. Будзем значна больш актыўна весці нашу дыпламатычную працу — і публічную ды афіцыйную, і непублічную ды неафіцыйную», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін
«Расіяне спрабуюць адключыць Кіеў». Як горад выжывае пры −19°С і абстрэлах
Трамп назваў адзіны козыр, які ёсць у Зяленскага ў супрацьстаянні з Расіяй
Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш