Свет1010

Трамп назваў адзіны козыр, які ёсць у Зяленскага ў супрацьстаянні з Расіяй

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на сённяшні дзень адзінай рэальнай перавагай прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў супрацьстаянні з Расіяй з’яўляецца ягоная падтрымка. Пра гэта Трамп сказаў у інтэрв’ю выданню The New York Times.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп 28 снежня 2025 года. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Журналісты нагадалі Трампу пра сустрэчу з Зяленскім у Белым доме, калі прэзідэнт ЗША адзначыў, што ў ўкраінскага лідара «няма козыраў» для ўрэгулявання канфлікту. У адказ Трамп падкрэсліў, што, на яго думку, Зяленскі не меў такіх «картаў» ад самага пачатку канфлікту і не мае іх дагэтуль, за выключэннем адной:

«У яго ёсць толькі адно: […] Дональд Трамп», — сказаў ён.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што без ягонага асабістага ўдзелу сітуацыя магла б ператварыцца ў поўную катастрофу, і гэта, паводле Трампа, разумеюць і Зяленскі, і еўрапейскія лідары, і іншыя краіны. Таксама Трамп выказаў меркаванне, што пры яго адсутнасці канфлікт мог бы перарасці ў трэцюю сусветную вайну, аднак цяпер, запэўніў ён, такога сцэнару не будзе.

Адказваючы на пытанне пра тэрміны завяршэння баявых дзеянняў, Трамп адзначыў, што ЗША робяць усё магчымае для мірнага ўрэгулявання. Ён прызнаўся, што расчараваны тым, што да студзеня не ўдалося дасягнуць дамоўленасці паміж Расіяй і Украінай. Паводле яго слоў, ён азнаёміўся з планам мірнага ўрэгулявання з 20 пунктаў, і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў яму сваё меркаванне наконт гэтага дакумента.

Трамп заявіў, што лічыць Пуціна гатовым да заключэння дамовы. Пры гэтым ён адзначыў, што бываюць сітуацыі, калі з адным лідарам удаецца дамовіцца, а другі бок адмаўляецца ад прапанаваных умоў. На яго думку, цяпер абодва бакі, магчыма, гатовыя да пагаднення, але гэта яшчэ трэба пацвердзіць.

У той жа час прэзідэнт ЗША адмовіўся каментаваць магчымасць узмацнення ваеннай падтрымкі Украіны ў выпадку адмовы Расіі ад мірнага плана. Ён растлумачыў гэта нежаданнем загадзя рабіць заявы, бо лічыць сваім абавязкам спрабаваць захаваць чалавечыя жыцці.

Каментары10

  • люстэрка трампа
    12.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Почему ни один журналист не задает Трампу такой простой вопрос:
    12.01.2026
    - Ваша оценка войны и мира в Украине каждый раз меняется. Когда она была более адекватной: тогда, когда Вы обещали закончить войну за три дня, или теперь, когда Вы единолично спасаете всех нас от третьей мировой?
  • Барадзед
    12.01.2026
    Трумпа одолевает чувство собственной значимости

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра13

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць