БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі

6.02.2026 / 19:16

Nashaniva.com

У Беларусі разглядаюць магчымасць абмежавання цэнаў на таксі ў крызісных сітуацыях. Гэтае пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю з удзелам прадстаўнікоў дыспетчарскіх службаў, перавозчыкаў і дзяржаўных органаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Нагодай для дыскусіі сталі праблемы, якія ўзніклі ў студзені падчас бушавання цыклону «Улі». Тады на лінію выходзіла толькі каля 60% звычайнай колькасці аўтамабіляў, час чакання таксі павялічыўся прыкладна ў два з паловай разы, а колькасць паездак скарацілася да 70%. Пры гэтым цэны для пасажыраў выраслі ў паўтара-тры разы.

Па выніках сустрэчы МАРГ прапанавала вывучыць магчымасць заключэння спецыяльных пагадненняў паміж міністэрствам і службамі таксі. Мэта такіх дакументаў — замацаваць прынцыпы сацыяльна адказных паводзін на рынку пасажырскіх перавозак.

Плануецца, што гэтыя пагадненні будуць рэгуляваць працу таксі не толькі падчас экстрэмальных умоў надвор'я, але і ў перыяд правядзення буйных міжнародных мерапрыемстваў. У іх могуць увайсці палажэнні аб абмежаванні тарыфаў у часы пікавага попыту, а таксама абавязацельствы па інфармацыйным узаемадзеянні і ўдзеле ў сацыяльных ініцыятывах.

Чытайце таксама:

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Ці законна таксі павышаюць цэны падчас снегападу?

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Каментары да артыкула