БЕЛ Ł РУС

У Вайсковай акадэміі дзяўчат пачнуць вучыць на лётчыц

22.02.2026 / 00:02

Nashaniva.com

У 2026 годзе ў Вайсковай акадэміі адновіцца падрыхтоўка дзяўчат па лётнай спецыяльнасці. Пра гэта расказаў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч. Ён падкрэсліў, што Міністэрства абароны ўжо дало згоду на набор.

Будынак Вайсковай акадэміі

У гэтым годзе плануецца прыняць дзвюх курсантак, якія будуць вучыцца кіраванню як самалётамі, так і верталётамі. Чакаецца, што ахвотных будзе шмат, таму конкурс можа быць вельмі высокім. Навучаныя спецыялісткі могуць у перспектыве таксама лётаць і ў космас.

Чытайце таксама:

Вызначаныя тэрміны ўступнай кампаніі

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Пад Слуцкам будуюць сакрэтны вайсковы завод — збіраюцца рабіць 240 тысяч снарадаў штогод для патрэб Расіі

Каментары да артыкула