Грамадства

Вызначаныя тэрміны ўступнай кампаніі

Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны падачы дакументаў, правядзення ўступных іспытаў і залічэння абітурыентаў у ВНУ ў 2026 годзе.

Асноўны прыём дакументаў на бюджэт стартуе 12 ліпеня. У большасці выпадкаў ён будзе доўжыцца да 17 ліпеня, аднак для шэрагу кірункаў і формаў навучання ўстаноўлены асобныя тэрміны.

Так, для вочнай формы па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, а таксама для ўсіх спецыяльнасцяў у сілавых і вайсковых ВНУ, уключаючы вайсковыя факультэты, дакументы будуць прымаць з 12 да 19 ліпеня. Завочнікі сельскагаспадарчага профілю падаюць дакументы значна пазней — з 15 лістапада да 5 снежня.

На платнае навучанне тэрміны агулам супадаюць з бюджэтнымі. Пры гэтым для абітурыентаў, якія паступаюць без уступных выпрабаванняў, прыём дакументаў падоўжаны: у большасці ВНУ — да 1 жніўня, а па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях вочнай формы — да 2 жніўня. Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС дакументы ў такіх абітурыентаў будуць прымаць да 26 ліпеня.

Экзамены і іншыя выпрабаванні ў большасці ВНУ пройдуць з 18 да 25 ліпеня.

Выключэнні зноў тычацца сілавых і аграрных кірункаў:

  • ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС— 18‑20 ліпеня;
  • на Вайсковым факультэце Гродзенскага дзяржуніверсітэта — 20‑21 ліпеня;
  • па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях вочнай формы — 20‑25 ліпеня;
  • у завочнікаў аграрных ВНУ— 6‑15 снежня.

Першыя загады аб залічэнні будуць выдадзеныя ўжо 2 ліпеня — для пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд і выпускнікоў праграмы «Школа кіравання» Акадэміі кіравання.

Асноўнае залічэнне на бюджэт закончыцца:

  • да 22 ліпеня — у вайсковых і ВНУ пры МНС;
  • да 29 ліпеня — у Акадэміі МУС і Магілёўскім інстытуце МУС;
  • да 27 ліпеня — у астатніх ВНУ;
  • да 20 снежня — для завочнай формы ў аграрных універсітэтах.

На платнае навучанне абітурыентаў залічаць да 3 жніўня, а завочнікаў сельскагаспадарчага профілю — да 20 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала16

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну211

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні3

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух1

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала16

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць