Грамадства2121

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Старшынёй Канстытуцыйнага суда прызначаны 52‑гадовы юрыст Сяргей Сівец. У суд ён перасеў з прэзідыума Савета Рэспублікі. Расказваем, якія таямніцы ёсць у сям'і новага суддзі.

Сяргей Сівец. Фота: sb.by

Сяргей Сівец нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску ў сям’і супрацоўніка беларуска-польскага прадпрыемства «Бокемін», якое займалася проціпажарнымі сістэмамі, і начальніцы лабараторыі БДУ. Па інфармацыі «Белпола», бацьку Сяргея ў 1992 годзе асудзілі за крадзеж дзяржаўнай маёмасці. Сядзеў у магілёўскай калоніі №15, вызвалены ў 1997 годзе па амністыі.

Сам Сяргей Сівец доўгі час працаваў у БДУ, пасля кіраваў Інстытутам прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. У Савет Рэспублікі яго ўзялі як спецыяліста па юрыспрудэнцыі. Спачатку Сівец узначаліў камісію па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. Што адметна, у наступнае скліканне гэту камісію аддалі аграрніку Русаму, а Сівец стаў кіраваць не надта профільнай для сябе камісіяй па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці. Таксама ён уваходзіць у прэзідыум партыі «Белая Русь».

Жонка — у Савеце Рэспублікі, сын — у акадэміі ГРУ

Жонка Сіўца Вольга Івашчанка застаецца працаваць у Савеце Рэспублікі. А сын Аляксандр, выпускнік 174‑й мінскай гімназіі, са згоды бацькі паехаў вучыцца ў Маскву ў акадэмію ГРУ, дзе рыхтуюць вайсковых разведчыкаў.

Туды проста так (тым больш не грамадзян Расіі) не бяруць, толькі запрашаюць Кажуць, Сівец-старэйшы моцна пастараўся, каб сына запрасілі ў акадэмію. 

Жонка Сяргея Сіўца — Вольга Івашчанка — пачынала сваю кар’еру на пасадзе натарыуса Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама. З 2008 года — галоўны спецыяліст сакратарыята Савета Рэспублікі. Адказвае за арганізацыйную і ідэалагічную працу. Фота: pac.by

Пазіцыю Сяргея Сіўца апісваюць так — ён за суверэнітэт Беларусі, але з гарантыямі Расіі. І адпраўку сына ў Маскву лічаць лагічным для яго крокам.

Іншыя крыніцы адзначаюць, што з прыходам вайны Сівец-старэйшы хутка эвакуяваў сына дадому, бо спужаўся, што таго адправяць на вайну падчас мабілізацыі.

Каб перастрахавацца, Аляксандру — якога яшчэ нядаўна рыхтавалі ў вайсковыя разведчыкі — на радзіме зрабілі даведку аб непрыдатнасці службы ў войску.

Фота: вокладка старонкі Сяргея Сіўца на старонцы фэйсбука.

«Ён не лаяльны Лукашэнку, ён гуляе за сябе»

Пры прызначэнні Сіўца Лукашэнка падкрэсліў яго вернасць у 2020 годзе:

«Што тут граху ўтойваць: 2020 год — гэта паказчык. Хто як прайшоў гэты этап, пра шмат што кажа. Тут таксама да вас прэтэнзій абсалютна няма».

У 2020 годзе менавіта Сівец узяў на сябе ініцыятыву і прапанаваў штрафаваць за кожны бел-чырвона-белы сцяг на 135 рублёў. Прычым гэта быў яшчэ канец верасня, калі працягваліся актыўныя пратэсты.

Безумоўная лаяльнасць уладам з таго часу — галоўны арыенцір пры працаўладкаванні ў сённяшняй Беларусі. Знаёмы новага старшыні Канстытуцыйнага суда кажа, што ў 2020‑м Сівец быў упэўнены ў тым, што сілавікі максімальна падрыхтаваныя да пратэстаў і абароняць рэжым пры любых сцэнарах.

Але яго жонку крыху пужалі настроі людзей падчас кавіду — у сям’і прызнавалі, што справы змагання з вірусам ідуць нядобра, і дапускалі, што менавіта гэта можа раззлаваць народ. У масавасць акцый па закліку апазіцыі ніхто не верыў.

Некаторыя называюць мужа і жонку Сіўцоў «парачкай шэрых кардыналаў лукашэнкаўскай вертыкалі».

Сіўца лічаць хутчэй кар'ерыстам, чым адданым лукашэнкаўскай ідэалогіі.

«Сівец — прагматычны прадукт сістэмы, які хоча дабрацца на самы верх. Ён не лаяльны Лукашэнку, ён гуляе за сябе».

Цяпер Сівец адказвае за Канстытуцыйны суд — ён павінен правяраць, наколькі заканадаўства Беларусі, у прыватнасці, указы Аляксандра Лукашэнкі, адпавядаюць Канстытуцыі.

Яго папярэднік Пятро Міклашэвіч займаў пасаду з 2008 года і не запомніўся ўвогуле нічым, ні разу не ўсумніўшыся ў дзеяннях Лукашэнкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • БЧБ
    26.12.2025
    Ну які сэнс пісаць тут пра ябацек.
  • Сымон
    26.12.2025
    Суверэнітэт пад гарантыі Расеі - смешны анекдот.
    Тыповы беспрынцыпны, двутварны тып і прыстасаванец. Як і ягоны папярэднік Міклашэвіч. Чужынец да беларушчыны і без кроплі сумлення. Іншых у лукашысцкай сістэме пасля 2020 не існуе.
  • Рогов
    26.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць