Стала вядома, хто распрацаваў софт для тэрмінала, які адмовіўся абслугоўваць Лукашэнку
Раней мы расказвалі, як перад Лукашэнкам падчас наведвання ім рэстарана «Мак.бай» хваліліся тэрміналам самаабслугоўвання для заказаў, які акурат у гэты час з-за нейкага тэхнічнага збою адмовіўся праводзіць аперацыі. Дырэктарка сеткі Вікторыя Данько звярталася да тут жа прысутнага нейкага Дзімы, які меў дачыненне да стварэння софту для гэтага цуда-апарата. Выданне Reform.news даведалася, хто гэта такі.
Фота: прэс-служба Лукашэнкі
«Дзіма» — гэта Дзмітрый Храмцэвіч, дырэктар інфармацыйных тэхналогій «Мак.бай». Ён займаўся ІТ у сетцы рэстарацый яшчэ тады, калі яна працавала з амерыканскай франшызай — уладкаваўся на працу ў ліпені 2019 года.
Да гэтага год адпрацаваў у аператары Life, тры гады — у Банку Развіцця, а затым яшчэ тры гады намеснікам дырэктара ўнітарнага прадпрыемства ў выкананні паслуг «БРкансалт».
Дзмітрый вучыўся з 2001 да 2006 года ў БДУІР, а з 2007 да 2011 атрымаў дыплом юрыста ў БДУ.
Дзмітрый Храмцэвіч. Фота з асабістага архіва
Чытайце таксама:
Лукашэнка загадаў перайменаваць у Беларусі каву амерыкана
Пры наведванні Лукашэнкам Мак.бай не абышлося без Умкі на стале ФОТАФАКТ
Лукашэнка намякнуў, што ў Мінск хутка зноў прыедуць амерыканцы