У Новалукомлі ўратавалі параненую вушастую саву
Птушку знайшлі жыхары Новалукомля ў гарадскім садзе — яна захрасла ў развілцы дрэва і не магла вылезці, паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Аказалася, што гэтыя совы ўжо нейкі час жылі ў парку, але большасць мясцовых пра гэта нават не здагадвалася. Птушку заўважылі 13 сакавіка і адразу паведамілі спецыялістам.
На месца прыехалі прадстаўнікі камісіі па дапамозе дзікім жывёлам разам з ратавальнікамі. Саву асцярожна дасталі, агледзелі і накіравалі ў спецыялізаваную ўстанову ў Мінск.
Паводле спецыялістаў, цяпер яе стан стабільны, пагрозы жыццю няма. Пасля лячэння і аднаўлення птушку плануюць вярнуць у натуральнае асяроддзе.
Чытайце таксама:
Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак
«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі
«Гэта будзе «Артэк» для жывёл». «Дом Брэсцкага бусла» ўратаваны: улады адгукнуліся