БЕЛ Ł РУС

У сеціве людзей ловяць на розыгрыш нібыта ад імя «Еўраопта»

18.03.2026 / 23:33

Nashaniva.com

У інтэрнэце махляры распаўсюджваюць фальшывы «розыгрыш», які нібыта праводзіць кампанія «Еўраопт». Карыстальнікам прапануюць адказаць на некалькі пытанняў і выбраць «падарункавую» скрынку. Пасля гэтага ім паведамляюць, што яны выйгралі 1000 рублёў.

Каб атрымаць «прыз», людзям прапануюць разаслаць спасылку іншым людзям і суполкам. Пры гэтым сам сайт працуе з памылкамі і адпраўку можна лёгка імітаваць, што сведчыць пра махлярскую схему.

Самы небяспечны этап — калі карыстальніку прапануюць увесці смс-код і спампаваць файл. Спецыялісты папярэджваюць, што гэтага ні ў якім выпадку нельга рабіць, бо так можна страціць свае асабістыя даныя.

Таксама падкрэсліваецца, што «Еўраопт» не праводзіць падобных акцый. Эксперты раяць звяртаць увагу на адрасы сайтаў (афіцыйныя павінны быць у зоне.by) і не пераходзіць па падазроных спасылках.

Чытайце таксама:

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну

86‑гадовы мужчына забраў 250 тысяч рублёў у падманутай махлярамі мінчанкі

У Маскве тэлефонныя махляры прымусілі 20‑гадовага футбаліста абакрасці прадпрымальніцу. Жанчыну ён зарэзаў

Каментары да артыкула