Свет1212

У Маскве тэлефонныя махляры прымусілі 20‑гадовага футбаліста абакрасці прадпрымальніцу. Жанчыну ён зарэзаў

У Маскве адбылося жорсткае забойства 48‑гадовай Кацярыны, заснавальніцы бізнэса па навучанні нейрасеткам. Па падазрэнні ў злачынстве затрыманы 20‑гадовы Данііл Сякач, футбаліст з Кіславодска, які трапіў пад поўны ўплыў тэлефонных махляроў.

Злачынства рыхтавалася аферыстамі як шматхадовая аперацыя.

Спачатку яны апрацавалі 16‑гадовую дачку Кацярыны: прадставіліся паліцыяй і пераканалі яе адчыніць дзверы «супрацоўніку» для ператрусу. Гэтым «супрацоўнікам» і стаў 20‑гадовы Данііл, якога махляры таксама пераканалі, што ён удзельнічае ў спецзаданні, піша «База». 

Данііл прыйшоў у кватэру з цэлым арсеналам: балгаркай, ломам, кувалдай і нажом.

Пакуль ён спрабаваў ускрыць сейф, махляры загадалі дзяўчынцы выйсці на вуліцу, каб затрымаць маці і не пускаць яе дадому. Дачка сустрэла тую і ўсё ёй расказала. Жанчына кінулася ў кватэру.

Там пачалася бойка, малады чалавек патрабаваў код ад сейфа, а потым зарэзаў жанчыну нажом.

Пасля забойства хлопец балгаркай ускрыў сейф, забраў каля 2 тысяч долараў і калекцыйныя манеты часоў Кацярыны II. Паводле дадзеных СК РФ, па ўказанні куратараў ён выкінуў выкрадзенае ў акно.

І толькі на наступны дзень ашуканцы дазволілі яму сысці з кватэры і адпусціць дачку забітай.

Хлопца затрымалі. Яму прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве.

Каментары12

  • Filipp
    15.03.2026
    Гэтыя ашуканцы па просту падонкі і паскудны! Каб яны .... Шкада і забітую, так і падманутую дачку і гэтага футбаліста.
    Праз гэтых падонкаў, дачка страціла маці, а малады хлопец стаў забойцам і страціў будучыню. Як такіх толькі свет носіць? Пасля смерці, яны будуць бясконца гарэць у аду.
  • Ганка
    15.03.2026
    Filipp, як цікава ў вас атрымалася: забойца - бедненькі няшчасьненькі, а махляры (якія, дарэчы, нават не прасілі нікога забіваць, а толькі абкрасьці) - вінаватыя. Віна махляроў тут - крадзеж дзьвюх тысяч даляраў. За гэтакія капейкі, пэўна, нават турэмны тэрмін не даюць. А вось забойца тутака адзіны сапраўдны злачынец.
  • Filipp
    15.03.2026
    Ганка, Па вашай лёгіке, няма сэнсу вініць Лукашенко, за тое, што людей збівалі, ён толькі хацеў застацца пры ўладзе, а гвалт здзейснілі сілавікі, вось на іх і ўся віна.

    Калі б не было гэтых падонкаў- ашункацаў, жанчына- маці была б жыва, дачка у бяспецы побач з ёю, а малады хлопец займаўся б футболам.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць