Свет88

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну

У Маскве 20‑гадовая Лізавета М. паспрабавала забіць жанчыну, выконваючы інструкцыі махляроў, паведамляе тэлеграм-канал Shot.

Студэнтку пераканалі, што яна нібыта супрацоўнічае з сілавымі структурамі і ўдзельнічае ў «спецыяльных аперацыях» па выяўленні «іншаземных агентаў». 14 сакавіка яны далі ёй заданне забіць 59‑гадовую Галіну Н.

Каб выканаць заданне, дзяўчына ўзяла пярцовы балончык, малаток і стужку і пайшла да дому ахвяры. Калі гаспадыня адчыніла дзверы, нападніца распыліла балончык і паспрабавала ўдарыць яе малатком. Аднак умяшаліся сваякі жанчыны — яны змаглі спыніць напад і ўтрымлівалі дзяўчыну да прыезду паліцыі.

Цяпер яе затрымалі, праводзяцца экспертызы і вывучаецца тэлефон. Заведзена крымінальная справа за замах на забойства, учынены групай асоб па папярэдняй змове.

Каментары8

  • Мыш
    17.03.2026
    Найперш не галасі! , а што, у іншых культурах нехта яе пазбег?
  • Будні рускага міра
    17.03.2026
    На расеі 24/7 ідзе прапаганда гвалту, нянавісці, таму забіць чалавека там звычайная справа, як у краму схадзіць, дзе
    кошт жыцця = 0.
  • Найперш не галасі!
    17.03.2026
    Мыш, у еўрапейскіх культурах пасля Рэнесансу смерць - катастрофа, не ўніверсальны сродак "ад ўсяго", не норма. Смерць не эстэтызуецца.
    У супроцьстаянні Эрас vs Танатас еўрапейскія культуры выбіраюць Эрас, дзе смерць - анамалія, выбіоаюць росквіт, дабрабвт, правы чалавека.
    А вось культура Масковіі, руская культура, нязменна культывуе Танатас: так і не адмовілася ад гуманітарных каштоўнасцяў Чынгіс-хана - гарады спаліць, людзей забіць, захопленых рабоў адправіць на новую вайну, каб людзей забіць, гарады спаліць, палонных рабоў адправіць на новую вайну... Паглядзіце на днр-лнр, нічога не змянілася за 700 гадоў.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць