БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку

31.03.2026 / 18:33

Nashaniva.com

Наталля Дзядзюля працавала ў навучальна-метадычным аддзеле Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Наталля Дзядзюля. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Наталлі Дзядзюлі 57 гадоў. Яна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Мінску.

Доўгі час Наталля працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (БДУКМ). Яна была супрацоўніцай навучальна-метадычнага аддзела і спецыялізавалася на педагогіцы вышэйшай школы. 

Жанчыну судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле часткі 1 артыкула 130 КК (распальванне варожасці), а таксама частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Падобна, што пераслед Наталлі звязаны са справай Гаюна. Жанчыне далі хатнюю хімію, але дакладны тэрмін невядомы.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Чытайце таксама:

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Каментары да артыкула