БЕЛ Ł РУС

Ізраіль нанёс удары па Ліване, нягледзячы на перамір'е

8.04.2026 / 16:29

Nashaniva.com

Ізраіль працягвае наносіць удары па тэрыторыі Лівана, нягледзячы на абвешчанае перамір’е на Блізкім Усходзе, піша Бі-бі-сі.

Пасля аднаго з ізраільскіх удараў па горадзе Набатыя. 6 красавіка 2026 года. Фота: Chris McGrath/Getty Images

Паведамляецца, што авіяўдары былі нанесеныя ў тым ліку, па раёнах гарадоў Тыр і Набатыя на поўдні краіны. Гэта адбылося ўжо пасля таго, як ЗША і Іран дамовіліся пра часовае прыпыненне баявых дзеянняў.

Ізраіль тлумачыць свае дзеянні тым, што працягвае аперацыі супраць групоўкі «Хезбала» і лічыць, што перамір’е з Іранам не распаўсюджваецца на Ліван. Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху падкрэсліў, што ізраільская армія і надалей будзе наносіць удары.

У той жа час Пакістан, які выступаў пасярэднікам, заявіў, што перамір’е павінна дзейнічаць на ўсіх напрамках, уключаючы Ліван.

Паводле паведамленняў, «Хезбала» пасля абвяшчэння перамір’я спыніла абстрэлы паўночнага Ізраіля і пакуль не каментуе новыя ўдары.

Міжнародная супольнасць заклікае спыніць баявыя дзеянні. Лідары шэрагу краін адзначаюць, што перамір’е павінна ахопліваць і Ліван.

За апошнія тыдні, паводле ліванскіх уладаў, у выніку ізраільскіх удараў загінулі больш за 1500 чалавек, у тым ліку дзеці. Каля 1,2 мільёна жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Нягледзячы на спробы людзей вярнуцца, вайскоўцы папярэджваюць, што знаходзіцца ў пацярпелых раёнах пакуль небяспечна.

Чытайце таксама:

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў

Каментары да артыкула