БЕЛ Ł РУС

Мерц пазваніў Трампу і правёў з ім «добразычлівую» размову

8.04.2026 / 17:35

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пасля абвяшчэння перамір’я паміж ЗША і Іранам. Паводле інфармацыі Bild, размова была кароткай і прайшла ў добразычлівай атмасферы.

Фрыдрых Мерц і Дональд Трамп. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Suzanne Plunkett, Pool Photo via AP

Фрыдрых Мерц, як паведамляецца, хацеў даведацца, на якой стадыі знаходзяцца дыпламатычныя намаганні па ўрэгуляванні канфлікту.

Да гэтага ён вітаў перамір’е і выказаў падзяку Пакістану за пасрэдніцтва. На яго думку, перамовы неабходныя не толькі для спынення эскалацыі, але і для абароны мірнага насельніцтва Ірана і гарантавання бяспекі ў рэгіёне.

Мерц таксама падкрэсліў важнасць недапушчэння глабальнага энергетычнага крызісу. Ён адзначыў, што Германія падтрымлівае цесны кантакт са Злучанымі Штатамі і іншымі партнёрамі і будзе ўдзельнічаць у забеспячэнні свабоды суднаходства ў Армузскім праліве.

Падчас правядзення ЗША і Ізраілем ваенных дзеянняў Мерц неаднаразова крытыкаваў дзеянні Трампа і адмовіўся іх падтрымаць, кажучы, што гэта не вайна Германіі і Еўропы. Трамп у адказ выказваўся таксама вельмі востра.

Чытайце таксама:

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы

Мерц падвергнуў рэзкай крытыцы дзеянні Трампа на Блізкім Усходзе

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша

Як адрэагавалі ў свеце на аперацыю ЗША і Ізраіля супраць Ірана

Каментары да артыкула