Свет44

Мерц падвергнуў рэзкай крытыцы дзеянні Трампа на Блізкім Усходзе

«Гэта не дээскалацыя і не спроба знайсці мірнае рашэнне, а маштабная эскалацыя з няпэўным вынікам».

Фота: Kay Nietfeld/picture alliance via Getty Images

Канцлер Германіі рэзка раскрытыкаваў дзеянні Дональда Трампа на Блізкім Усходзе.

«Тое, што цяпер робіць Трамп, — гэта не дээскалацыя і не спроба знайсці мірнае рашэнне, а маштабная эскалацыя з няпэўным вынікам. Гэта ўжо пагрозлівая эскалацыя, якая тычыцца не толькі непасрэдных удзельнікаў, але і ўсіх нас», — сказаў ён

Мерц таксама выказаў сумнеў у тым, што абвешчаная Вашынгтонам мэта змены рэжыму ў Тэгеране можа быць дасягнутая.

«Ці з’яўляецца змена рэжыму сапраўднай мэтай? Калі гэта мэта, я не веру, што яны яе дасягнуць. У мінулым такія спробы найчасцей заканчваліся правалам», — прыводзіць словы палітыка Handelsblatt.

Каментары4

  • 1
    28.03.2026
    Мерц у цяжкім становішчы. Ад атамнай энергіі адмовіліся, танны расейскі газ таксама цяпер адпаў. Застаецца толькі сланцавы з ЗША - арабскі інакш як праз Армузскі праліў не прыплыве. Цэны на энергію і так адныя з самых высокіх у свеце - а асноўныя канкурэнты з Кітаю маюць танную энергію з Расіі.
    Можна сказаць, што немцы цяпер залежныя ад Трампа як ніколі
  • Немцы ніколі не былі нам сябрамі
    28.03.2026
    1, а што яны хацелі? За ўсё трэба плаціць.
  • Немка
    29.03.2026
    Пора Ангелу с пенсии вызывать,а то этот ботаник не тянет.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць