БЕЛ Ł РУС

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай

9.04.2026 / 17:50

Nashaniva.com

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падзяліўся ў сацсетках падрабязнасцямі таго, як у 2021 годзе тагачасная федэральная канцлерка Германіі Ангела Меркель пасля таго, як у разгар мігранцкага крызісу на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза паразмаўляла з Лукашэнкам, звязалася і з Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская падчас размовы з Ангелай Меркель. Скрыншот з відэа

«Меркель званіла Лукашэнку двойчы ў 2021. Мэта была — спыніць гібрыдныя атакі Лукашэнкі на Еўрасаюз.

На жаль, той званок не толькі не прывёў да нейкага выніку, але ў выніку прынізіў і канцлерку, і Еўропу. У гэтым і была мэта Лукашэнкі. Лука выставіў ультыматум, а мігрантаў як пасылаў раней, так і працягнуў пасылаць.

Пасля канцлерка пазваніла Ціханоўскай і распавяла дэталі. У яе сапраўды былі высокія мэты і спадзяванне, што размовай можна паўплываць на Лукашэнку. Меркель пыталася Ціханоўскую пра Сяргея [Ціханоўскага] і Машу [Калеснікаву], хаця ў размове з Лукашэнкам пытанне палітвязьняў не падымала.

Выказала думку, што Расея не адпусціць Лукашэнку і будзе ўсяляк нам замінаць. Гаварыла таксама, што Лукашэнка спрабуе унесці раскол у пазіцыю Еўропы. Ужо тады Пуцін разам з Лукашэнкам рыхтаваліся да вайны», — піша Франак Вячорка.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская гаварыла па тэлефоне з Ангелай Меркель

Берлін адхіліў прапанову Мінска забраць 2000 мігрантаў

Нямецкі Bild апублікаваў дэталі першай размовы Лукашэнкі з Меркель

Меркель зноў размаўляла з Лукашэнкам пра мігранцкі крызіс

Святлана Алексіевіч: Меркель перабольшвае, калі лічыць, што на Лукашэнку можна ўплываць

Лукашэнка і Меркель пагаварылі па тэлефоне

«І гэта прарыў? Ну тады прабачце». Што думаюць пра званок Меркель Лукашэнку эксперты і простыя беларусы

Каментары да артыкула