Улада

«І гэта прарыў? Ну тады прабачце». Што думаюць пра званок Меркель Лукашэнку эксперты і простыя беларусы

Аляксандр Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з в. а. канцлера Германіі Ангелай Меркель. Гэта яго першы кантакт з еўрапейскім лідарам з пачатку палітычнага крызісу ў краіне. Размова тычылася мігрантаў на мяжы і цягнулася 50 хвілін. «НН» паглядзела, як трактуюць гэты званок эксперты і звычайныя беларусы.

«Еўрасаюз калі і прызнаў Лукашэнку некім, то, хутчэй, чалавекам, які здольны сам ствараць праблемы ў рэгіёне»

Аналітык, заснавальнік «Моцных навінаў» Пётр Кузняцоў не бачыць падставы для панічных настрояў пасля тэлефоннай размовы Меркель і Лукашэнкі. На яго думку, Еўрасаюз такім крокам проста пацвердзіў, што каштоўнасць чалавечага жыцця для яго ў прыярытэце, і зрабіў гэта вуснамі паважанага лідара, які сыходзіць, Меркель цяпер часова выкончвае абавязкі канцлера ФРГ.

«Пры ўсім пры гэтым склалася сітуацыя, у якой Мінску трэба рабіць зваротны крок — мяч на яго боку. Калі Еўропа цяпер знаходзіцца ў сітуацыі «Мы пераступілі праз сябе, зрабілі першы крок, што мы яшчэ можам зрабіць?», то Мінск у становішчы, калі

проста працяг існуючай лініі будзе выглядаць як банальны шантаж жыццямі і здароўем жывых людзей.

Калі не пачаць рабіць хоць нешта канструктыўнае, новыя абмежаванні і меры ціску практычна непазбежныя», —піша Кузняцоў. 

Не раздзяляе дэпрэсіўных настрояў у сувязі з тым, што званок пацвердзіў легітымнасць Лукашэнкі, і палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

«Казаць пра прызнанне Лукашэнкі тут, мякка кажучы, ранавата. Тое, што ён кантралюе сітуацыю ў Беларусі і лёсы людзей, якія апынуліся на яе тэрыторыі, не аспрэчвае нават штаб Ціханоўскай. Захад выглядаў бы недарэчна, ігнаруючы гэтую рэальнасць.

Як і ў выпадку з Афганістанам, дзеля вывазу людзей з Кабула давялося весці дыялог з талібамі.

Еўрасаюз калі і прызнаў Лукашэнку некім, то, хутчэй, чалавекам, які здольны сам ствараць праблемы ў рэгіёне і потым сам вырашаць гэтыя праблемы», — піша Арцём Шрайбман.

«Тэлефанаванне Меркель не было запрашэннем ад ЕС да дыялогу»

Экс-кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў тут лаканічны: «І гэта прарыў? Ну тады прабачце» 

  

 Святлана Ціханоўская выказалася наступным чынам: «Тэлефанаванне Меркель не было запрашэннем ад ЕС да дыялогу. Бо ўрад Германіі працягвае падтрымліваць пяты і распрацоўваць шосты пакет санкцый супраць рэжыму».

Пісьменніца Ганна Севярынец як заўжды па-філасофску падыходзіць да падзей: «Капітуляцыя будзе не тады, калі нехта некаму патэлефануе. Капітуляцыя здарыцца тады, калі апошні чалавек перастане верыць».

Журналіст Ігар Ільяш упэўнены: званок — гэта толькі шанец для рэжыму выйсці з памежнага канфлікту, не згубіўшы твару.

«Міграцыйны крызіс ладзіўся з адной мэтай — прымусіць Еўропу пайсці на саступкі ў пытанні санкцый.

А пакуль няма ніякіх сведчанняў, што ў гэтым пытанні ёсць хоць маленькае прасоўванне. Санкцыі ніхто не скасаваў — наадварот, міністры замежных спраў Еўрасаюза падтрымалі прыняцце пятага пакета.

І вось на гэтым фоне в. а. канцлера Германіі тэлефануе спадару Лукашэнку (звернем увагу, што ў паведамленні прэс-службы Меркель яго называюць проста «Herr Lukaschenko») і кажа пра гуманітарную сітуацыю на мяжы», — каментуе Ігар Іляш.

«Не магу гаварыць, но будзем шчытаць, што начался дзіалог»

Беларусы нават на дрэнныя падзеі могуць паглядзець з гумарам. Выключэннем не стала і гэтая сітуацыя. Паглядзелі, што яны пішуць у сацсетках. 

 

 

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

Легендарны баксёр Тэрэнс Кроўфард падарыў Уладзіміру Зяленскаму шчанюка. Яго радавод і мянушка нясуць глыбокі сэнс1

Памерла легенда кантры-музыкі Долі Партан2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3518

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць