Свет

Нямецкі Bild апублікаваў дэталі першай размовы Лукашэнкі з Меркель

Нямецкае выданне Bild апублікавала дэталі размовы, якая адбылася ў панядзелак паміж выканаўцай абавязкаў канцлера Нямеччыны Ангелай Меркель і Аляксандрам Лукашэнкам. Выданне спасылаецца на ўласныя крыніцы і дае наступныя пункты, якія нібыта назваў у размове Лукашэнка, перадае «Радыё Свабода». 

  • Яго прызнанне прэзідэнтам: каб не было проста пагардлівага «спадар Лукашэнка» (менавіта так называлі Лукашэнку ў прэс-рэлізе нямецкага ўрада па выніках размовы). 
  • «Зняцце санкцый Еўрасаюза супраць яго краіны пасля фальсіфікацыі выбараў, гвалту і катаванняў супраць народу і ўгону самалёта Ryanair, з якога ён выкраў блогера».
  • Каб ЕС (асабліва Нямеччына) забраў палову мігрантаў, якіх ён прывёз у краіну, каб адправіць іх у Еўрасаюз і дэстабілізаваць Захад.
  • Фінансавая дапамога для экстранных прытулкаў і дамоў для ўцекачоў, бо ён баіцца яшчэ большай хвалі бежанцаў з Афганістана праз Беларусь у Еўрасаюз.

Меркель, паводле інфармацыі Bild, захоўвала жорсткую пазіцыю, «але паабяцала дыктатару вывучыць розныя рэчы і абмеркаваць іх з кіраўнікамі дзяржаў ЕС».

Выданне адзначае, што можна было б казаць пра прыём некаторых мігрантаў, калі Лукашэнка забяспечыць, каб астатніх мігрантаў даставілі назад у родныя краіны, і здыме ціск з памежнай зоны з Польшчай.

Паводле інфармацыі Bild, Меркель таксама цалкам не выключыла ўскосную фінансавую дапамогу на будаўніцтва жылля для ўцекачоў.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла «РІА Новості», што Лукашэнка не абмяркоўваў з Меркель санкцыі і «прызнанне».

«Было б ніжэй за годнасць прэзідэнта Лукашэнкі ўздымаць падчас размовы падобныя пытанні ці выстаўляць падобныя ўмовы. Ніводнага слова пра санкцыі і тым больш пра нейкае «прызнанне» падчас размоў сказана не было», — заявіла Эйсмант.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць