БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыедзе дэлегацыя ад парламента Венесуэлы

11.04.2026 / 20:22

Nashaniva.com

З 16 па 18 красавіка ў Беларусі будзе знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы. Паводле раскладу Палаты прадстаўнікоў, асноўныя перамовы пройдуць раніцай 17 красавіка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Беларускія дэпутаты з групы па супрацы з Венесуэлай сустрэнуцца з паўднёваамерыканскімі калегамі для абмеркавання міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.

Гэты візіт адбываецца на фоне зменаў у Венесуэле, якія пачаліся ў пачатку 2026 года. 3 студзеня 2026 года па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа амерыканскія сілы нанеслі ўдары па венесуэльскіх аб'ектах. Падчас гэтай аперацыі былы кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка былі захопленыя і вывезеныя ў Злучаныя Штаты.

Аляксандр Лукашэнка востра адрэагаваў на гэтыя падзеі, назваўшы захоп Мадуры вынікам «змовы і здрады». Ён ахарактарызаваў дзеянні ЗША як «мярзотныя» і назваў саступкай Трампа сваім вайскоўцам за Афганістан.

Пасол Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС краіны выказаў падтрымку венесуэльскаму народу ў справе абароны суверэнітэту і асудзіў «агрэсію» ЗША. Таксама ў студзені і лютым ён правёў перамовы з міністрам знешняга гандлю, віцэ-прэзідэнтам па пытаннях навукі і аховы здароўя, прадстаўнікамі МЗС па еўрапейскім кірунку.

У той жа час Дональд Трамп задаволіўся толькі выкраданнем Мадура з жонкай, а ўвогуле венесуэльскі рэжым мяняць не стаў. Кіраўніца парламента пры Мадура Дэлсі Радрыгес стала новай лідаркай краіны, якая пайшла на здзелку з Вашынгтонам і стала выконваць усе яго асноўныя жаданні. У Аляксандра Лукашэнкі з Дональдам Трампам, нягледзячы на рэгулярную крытыку, адносіны таксама склаліся дзелавыя.

Чытайце таксама:

Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?

Трамп: Новай кіраўніцы Венесуэлы будзе горш, чым Мадура, калі яна адмовіцца супрацоўнічаць

Каментары да артыкула