Грамадства2626

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан

Уручаючы ў Мінску прэміі «За духоўнае адраджэнне», Аляксандр Лукашэнка ўпершыню асабіста выказаўся пра выкраданне амерыканскім спецназам кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура і дастаўку яго на суд у ЗША.

Нікалас Мадура з Аляксандрам Лукашэнкам на саміце БРІКС у Казані, 2024 год. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка назваў венесуэльскі народ «сяброўскім» і нагадаў пра свае шчыльныя адносіны як з Нікаласам Мадура, так і з ягоным папярэднікам Уга Чавесам. Грунтуючыся на гэтым, ён лічыць сябе экспертам па Венесуэле і нібыта спрабаваў сваю пазіцыю данесці да амерыканцаў:

«Напярэдадні я сказаў, што калі вы, амерыканцы, хочаце другі В'етнам, вы яго атрымаеце. Як бы там ні складвалася сітуацыя, мне здаецца, яны гэта пачулі. І тое, што яны пагражаюць цяпер Венесуэле нейкай наземнай аперацыяй, я думаю, яны выдатна разумеюць, што гэтая аперацыя скончыцца не на іх карысць. Тысячы загінуць ужо. І амерыканцы. Думаю, ні Дональд, ні іншыя гэтага не хочуць».

Прычыну ж таго, што амерыканцы ўсё ж выкралі Мадура, ён бачыць у патрэбе Трампа кінуць пернік сваім сілавікам, якія перад тым нібыта былі прыніжаныя:

«Вы павінны дакладна разумець: Амерыка — вельмі складаная краіна. Гэта не так, як у нас, нават у Расіі і іншых краінах. Я думаю, гэта хутчэй за ўсё саступка Дональда Трампа вайскоўцам. Памятаеце, як уцякалі з Афганістана, чапляючыся за шасі самалётаў, падалі на ўзлётна-пасадачнай паласе? Ганьба! Ну трэба ж было паказаць, што на нешта здольныя».

«Я хачу, каб вы разумелі: там было ўсё. І дамоўленасць, і грошы, якія былі аплачаныя ў тым ліку людзям у Венесуэле. І вайскоўцам, і цывільным. Там была змова, і там была здрада. Усё там было», — падкрэсліў Лукашэнка.

На ягоную думку, Трамп мог бы дасягнуць у Венесуэле сваіх мэтаў і без такой прыніжальнай для яе аперацыі:

«Я толькі ўдзячны Дональду за тое, што ён адкрыта кажа: «Нафта, нам патрэбна нафта!» Я гэта з болем кажу пра тое, што быў у нейкай ступені ўцягнуты ў гэтую сітуацыю ў самым пачатку. І амерыканцаў інфармаваў, што венесуэльцы гатовыя з вамі супрацоўнічаць. Не трэба рабіць гэтыя глупствы, з якіх будзе вельмі складана выйсці. […] Усё, што хочуць амерыканцы, можна было зрабіць без захопу», — сцвярджае ён.

Учарашні захоп амерыканцамі расійскага танкера Лукашэнка ацэньвае як толькі «спектакль»:

«Я ім заўсёды казаў, аднак і свайго старэйшага брата папярэджваў, і проста напярэдадні гэтага гідкага мерапрыемства: не было б толькі спектакля з боку амерыканцаў і ўсяго Захаду, не разыгралі б яны нас у чарговы раз. І сёння я абсалютна перакананы, што гэта так. Навошта было захопліваць зусім нядаўна пусты расійскі танкер пад сцягам Расіі? Навошта гэта трэба было рабіць, калі вы хочаце міру ва Украіне?»

Каментары26

  • М
    08.01.2026
    Ахаха, сілёнак няма ні ў лукі ні ў ввх супраць Трампа і Амэрыкі. Нешта прабляяў мошчны лідзер
  • Донні не вінаўваты
    08.01.2026
    Аналітыка ўзроўня бабка на лаўцы і дзед на завалінцы і пацыента Навінак
  • Трампa 500% тарыфы для краін, што набываюць расійскую нафту
    08.01.2026
    М , імперыю злога дабіваюць, Маскоўцы пра страту “Лукойлам” правоў на здабычу ў Іраку як “эфект церпiлы”, што па сутнасці перакладаецца як “эфект дывана-падсцілкі”. Трамп таксама ухваліў санкцыйны законапраект, які прапануе 500% тарыфы для краін, што набываюць расійскую нафту, уключаючы Індыю, Кітай і Бразілію.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць