БЕЛ Ł РУС

Украінцы атакавалі каля Новарасійска танкер расійскага ценявога флоту

3.05.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Украінскія вайскоўцы ў акваторыі ўваходу ў порт Новарасійска атакавалі беспілотнікам танкер расійскага ценявога флоту. Пра гэта сведчыць апублікаванае ўкраінскімі сілавымі структурамі відэа.

Скрыншот з відэа

Уладзімір Зяленскі выказаў падзяку начальніку Генштаба Андрэю Гнатаву за кіраўніцтва аперацыяй, контрразведчыкам Службы бяспекі Украіны і ВМС Украіны за выніковую працу.

Таксама ён адзначыў, што ўкраінскія магчымасці далёкага ўздзеяння будуць развівацца і надалей — на моры, у паветры і на сушы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра траплянне па двух суднах, аднак на відэа — танкер адзін. Вынікі атакі пакуль невядомыя.

Чытайце таксама:

У Швецыі прынялі рашэнне канфіскаваць затрыманае судна расійскага ценявога флоту

Зяленскі асудзіў рашэнне ЗША падоўжыць паслабленне санкцый супраць Расіі

У Швецыі танкер расійскага ценявога флоту затрымалі за разліў нафты

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай

Каментары да артыкула