Свет22

У Швецыі танкер расійскага ценявога флоту затрымалі за разліў нафты

У Швецыі затрымалі танкер «ценявога флоту» Расіі пад назвай Flora 1, які падазраюць у разліве нафты ў Балтыйскім моры каля вострава Готланд. Гэта першы такі выпадак у рэгіёне, калі судна затрымалі праз магчымую экалагічную шкоду, піша Deutsche Welle.

Танкер Flora 1. Фота: vesselfinder.com

Нафтавая пляма даўжынёй каля 12 кіламетраў была выяўлена 2 красавіка. Пасля гэтага падазрэнні ўпалі на гэты танкер і ўлады пачалі расследаванне. На борце знаходзяцца 24 чалавекі экіпажа.

Паведамляецца, што перад інцыдэнтам судна змяніла курс у бок тэрытарыяльных вод каля Калінінграда, а потым вярнулася ў міжнародныя воды. Яго канчатковы пункт прызначэння невядомы, а сістэма адсочвання ў нейкі момант была адключаная.

Раней гэты танкер ужо падазравалі ў парушэннях: ён мог адключаць сістэмы ідэнтыфікацыі і перагружаць нафту ў моры, каб абыходзіць санкцыі. Судна звязваюць з кампаніямі, якія ўдзельнічаюць у перавозцы расійскай нафты ў абыход абмежаванняў.

Супраць Flora 1 ужо ўведзеныя санкцыі шэрагам краін, у тым ліку дзяржавамі Еўропы і іншымі партнёрамі. Цяпер улады Швецыі вывучаюць, ці сапраўды танкер датычны да разліву нафты і парушэння экалагічных нормаў.

Каментары2

  • Янка
    03.04.2026
    Ну гэта павінна было калісці адбыцца. Бо сур'ёзныя перавозчыкі падсанкцыйную расейскую нафту ня возяць, а ў сумнеўных магчымасцяў атрымаць адносна свежыя танкеры няма. Таксама і сур'езныя страхаўшчыкі старыя танкеры не страхуюць. Фактычна ўвесь ценявы флот - гэта старыя шаланды, якія ня маюць адэкватнай страхоўкі і вельмі небяспечныя у сэнсе аварыйнасці. І нядаўнія выпадкі з розлівам мазута у Чорным моры гэта выдатна паказалі - удзелу ніводнай страхавой кампаніі ў ліківідацыі наступстваў заўважана не было.
  • Жвір
    03.04.2026
    Падаецца, што непасрэдна груз, нафту, там разьліць не маглі, хіба толькі калі наўмысна. Нейкі сладж, ці дэйдвуднае "шмаравідла", іншая справа, а груз - не.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць