Свет55

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай

Расійскі танкер Arctic Metagaz, які знаходзіцца пад санкцыямі, цяпер дрэйфуе ў Міжземным моры без экіпажа. На борце танкера вялікая колькасць звадкаванага прыроднага газу, а таксама 450 тон мазуту і 250 тон дызельнага паліва, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Судна ўваходзіць у так званы «ценявы флот» Расіі — караблі, якія выкарыстоўваюцца для абыходу санкцый і рухаюцца з адключанымі транспондарамі, каб схаваць свае маршруты.

Танкер быў моцна пашкоджаны, магчыма, марскім дронам у пачатку сакавіка каля Мальты. Экіпаж з 30 чалавек пакінуў танкер у выратавальных шлюпках, іх забрала лівійская берагавая ахова, ніхто не пацярпеў. На спадарожнікавых здымках відаць, што танкер тлее, нахілены на адзін бок, на левым борце ў яго вялікая прабоіна, а вакол судна на паверхні вады — тонкая плёнка, якая сведчыць пра магчымае забруджванне.

Спачатку паведамлялася, што танкер затануў у водах паміж Лівіяй і Мальтай пасля пажару, але пазней высветлілася, што ён застаўся на плаву і спачатку дрэйфаваў паміж Мальтай і Італіяй. У апошнія дні яго цягне да берагоў Лівіі. Цяпер танкер знаходзіцца прыкладна за 83 км ад тэрытарыяльных вод Італіі і за 46 км ад пошукава-выратавальнай зоны Лівіі.

Еўрапейскія ўлады ўважліва сочаць за рухам судна. Дзевяць міжземнаморскіх краін ЕС накіравалі сумесны ліст у Еўракамісію з заклікам прыняць меры з-за высокай рызыкі буйной экалагічнай катастрофы. Лівійскія, італьянскія і мальтыйскія ўлады таксама заявілі пра вялікую небяспеку, бо танкер дрэйфуе некіраваны, а груз на ім можа лёгка загарэцца.

Сакратар Рады міністраў Італіі Альфрэда Мантавана папярэдзіў, што танкер можа «выбухнуць у любы момант». Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF) аб’явіў «максімальную гатоўнасць», папярэдзіўшы, што магчымыя ўцечкі таксічных грузаў могуць прывесці да пажараў і доўгатэрміновага забруджвання мора, уключаючы тэрыторыі з рэдкімі відамі і відамі пад аховай.

Каментары5

  • Filipp
    18.03.2026
    Цікава, хто будзе несці адказнасць, калі такая катастрофа станецца?
  • Жвір
    18.03.2026
    Filipp, як хто ? Хто напаў на Ўкраіну і пяты год вядзе супраць яе вайну ? Расея напала, ёй і адказваць за ўсе наступствы.
  • масква , індыя і грэкі
    18.03.2026
    Filipp, масква , індыя і грэкі , фэйкавая краіна сцяга і г.д. самі падпісаліся (за грошы) пад пірацкі танкер

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць