БЕЛ Ł РУС

Мужчыну, які забіў жонку, суд пазбавіў права на спадчыну па ёй

5.08.2026 / 18:55

Nashaniva.com

Па пазове пракурора Мазырскага раёна суд прызнаў мужчыну, асуджанага за забойства сваёй жонкі, нявартым спадчыннікам і пазбавіў яго права атрымаць па ёй спадчыну, паведаміла пракуратура Гомельскай вобласці.

Здымак ілюстрацыйны

У жніўні 2025 года судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда прызнала мужчыну вінаватым у забойстве жонкі з асаблівай жорсткасцю. Яму быў вынесены прысуд паводле адпаведнага артыкула Крымінальнага кодэкса.

Пасля смерці жанчыны было адкрыта спадчыннае справаводства. У склад спадчыны ўваходзіла кватэра ў рабочым пасёлку Бальшавік Гомельскага раёна.

Трое дзяцей загінулай жанчыны, двое з якіх непаўналетнія, звярнуліся з заявамі аб выдачы пасведчанняў на права атрымання спадчыны. Аднак паколькі асуджаны муж быў зарэгістраваны ў гэтай кватэры і ўваходзіў у склад сям’і, паводле закону ён аўтаматычна лічыўся адным са спадчыннікаў.

Улічваючы, што смерць жанчыны стала вынікам наўмысных супрацьпраўных дзеянняў яе мужа, пракурор Мазырскага раёна звярнуўся ў суд Гомельскага раёна з патрабаваннем прызнаць мужчыну нявартым спадчыннікам і адхіліць яго ад атрымання спадчыны.

Суд задаволіў патрабаванні пракуратуры ў поўным аб’ёме. Рашэнне ўжо набыло законную сілу. Мужчына страціў права атрымаць у спадчыну маёмасць сваёй загінулай жонкі.

Чытайце таксама:

У Віцебску мужчына забіў дзесяцімесячную дзяўчынку

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку

Каментары да артыкула