Грамадства

У Барысаве разборкі за сына скончыліся панажоўшчынай

Калісьці Ірына Вайкевіч чакала Яўгена з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за бойку. А цяпер былыя сужэнцы не могуць падзяліць дзіця.

У пары нарадзіўся сын Леа, але летась сям'я распалася — і пачаліся суды за права бачыцца з дзіцем. Яўген расказаў сваю версію ў TikTok, а Ірына стала гераіняй выпуску АНТ «Яшчэ не вечар», які выйшаў у сакавіку, піша канал «Віцебск, я гуляю!».

Яшчэ ў пятніцу Яўген радаваўся перамозе: Мінскі абласны суд дазволіў яму забіраць сына не толькі з вечара нядзелі, але ўжо з вечара суботы — да раніцы панядзелка. Блогер заявіў, што шчаслівы, хоць спыняцца не збіраецца і пойдзе ў Вярхоўны суд.

Але ўжо ў суботу ён паведаміў, што ў найбліжэйшы час сына не ўбачыць. Яўген напісаў, што мужчына, які нібыта пагражаў яму з тэлефона былой жонкі, апынуўся ў бальніцы: «Прабачце, што так атрымалася, але я баяўся, што мяне заб'юць». Паводле слоў каментатараў, пасля суда адбылася панажоўшчына: пацярпелага шпіталізавалі, а Яўгена маглі затрымаць.

Ірына апублікавала сваю версію падзей. Яна расказвае, што былы муж забраў дзіця з дзіцячага садка ў недазволены яму судом час. А затым пры спробе забраць у яго дзіця параніў нажом мужчыну.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі2

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць