БЕЛ Ł РУС

Украіна атрымала партыю ракет да Patriot

25.08.2026 / 16:37

Nashaniva.com

Украіна атрымала дадатковую партыю ракет для зенітна-ракетных комплексаў Patriot. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля саміту «Кааліцыі ахвотных» у Кіеве на сустрэчы з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Колькасць перададзеных ракет і краіну, якая іх паставіла, Зяленскі не назваў. Паводле яго слоў, боепрыпасаў прыйшло пакуль няшмат, таму Украіне патрэбныя дадатковыя пастаўкі.

Акрамя ракет для Patriot, партнёры перадалі Украіне некалькі зенітных комплексаў Crotale разам з ракетамі да іх. Таксама краіна атрымала ракеты AIM, якія выкарыстоўваюцца для перахопу расійскіх ракет.

Падчас саміту былі ўзгодненыя і іншыя пакеты дапамогі для асобных рэгіёнаў Украіны. Бельгія і Данія падтрымалі Мікалаеўскі напрамак, Эстонія — Жытомірскую вобласць. Бельгія і Германія таксама падрыхтуюць асобныя пакеты дапамогі ў энергетычнай сферы. Швецыя выдасць сродкі на вытворчасць украінскіх беспілотнікаў. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы падтрымалі некалькі праектаў для ветэранаў.

Раней Зяленскі казаў, што для забеспячэння эфектыўнай супрацьпаветранай абароны Украіны ў зімовы перыяд неабходна не менш за 300 ракет для Patriot. Паветраныя сілы Украіны ацэньвалі патрэбу прыкладна на 360 ракет.

Украінскі прэзідэнт таксама папярэджваў, што гэтай зімой расійскія войскі могуць засяродзіць ракетныя ўдары па Кіеве.

Чытайце таксама:

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?

Еўропе бракуе ракет для Patriot

Стваральнікі Patriot баяцца, што Кіеў можа ўдасканаліць іх ракеты

Каментары да артыкула