Вайна22

Еўропе бракуе ракет для Patriot

Украіна вымушаная змагацца за кожны перахопнік.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Краіны Еўропы апынуліся на мяжы сваіх магчымасцяў у пастаўках ракет-перахопнікаў для сістэм Patriot. Украіне даводзіцца змагацца за кожную ракету для абароны неба, піша РБК-Украіна са спасылкай на Politico.

Германія ўжо перадала Украіне комплексы Patriot і ракеты да іх, аднак цяпер Берлін вымушаны ўлічваць уласныя абаронныя патрэбы і патрабаванні НАТА. Еўрапейскія дзяржавы апынуліся перад выбарам: перадаваць абмежаваныя рэсурсы Украіне або пакідаць іх для ўласнай абароны.

«Мы сапраўды дасягаем тут мяжы нашых магчымасцяў. Мы таксама павінны забяспечваць уласную абарону», — заявіў брыгадны генерал Юрген Шродль, высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны Германіі, пасля саміту НАТА ў Анкары.

Паводле звестак выдання, Берлін і сталіцы Паўночнай Еўропы заклікаюць ацаніць магчымасць дадатковай дапамогі ад партнёраў, якія маюць запасы. Гэта ўзмацняе ціск на Польшчу, Іспанію і Грэцыю. Найбольшы дэфіцыт назіраецца сярод ракет PAC-3 і PAC-2.

Краіны, размешчаныя бліжэй да межаў РФ, усё менш гатовыя аддаваць свае сістэмы СПА, таму ўвага саюзнікаў перамяшчаецца да дзяржаў Паўднёвай Еўропы.

Галоўным вытворцам перахопнікаў PAC-3 застаюцца ЗША. Падчас сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у мінулым месяцы менавіта ракеты для Patriot былі ключавой тэмай перамоў.

Спачатку Трамп дапускаў магчымасць вытворчасці перахопнікаў ва Украіне па ліцэнзіі, аднак пазней заявіў, што «небяспечна перадаваць Кіеву такую тэхналогію».

На фоне паведамленняў пра вычарпанне амерыканскіх арсеналаў праз вайну з Іранам кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што ЗША «таксама маюць патрэбу ў ракетах» і спачатку павінны аднавіць уласныя запасы.

Украіна таксама заключыла пагадненне на атрыманне перахопнікаў PAC-2 нямецкай вытворчасці, але іх пастаўкі чакаюцца не раней за наступны год.

Складанасць сітуацыі пацвярджаюць і ва ўкраінскім дыпламатычным ведамстве. В.а. міністра замежных спраў Андрэй Сібіга адзначыў, што Украіне становіцца ўсё цяжэй купляць, абменьваць або атрымліваць даступныя боепрыпасы для СПА.

Ён падкрэсліў, што дзяржава фактычна «змагаецца за кожны з іх».

Каментары2

  • ?
    11.08.2026
    На якім этапе распрацоўка Украінай уласнай СПА? Чаму не капіруюць амерыканскае?
  • !
    12.08.2026
    ?, потому, что не могут! Да и кто позволит?

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць