Вайна88

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю CNN заявіў пра крытычную нястачу ракет-перахопнікаў да сістэм СПА Patriot і заклікаў Злучаныя Штаты прадаць Кіеву частку сваіх арсеналаў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Паводле слоў украінскага лідара, інтэнсіўнасць расійскіх атак істотна вырасла, таму для захавання жыццяў патрэбная тэрміновая дапамога партнёраў.

«У гэтым годзе ў нас у два з паловай разы менш перахопнікаў, чым было ў 2025 годзе. Расія штомесяц запускае ўдвая больш балістычных ракет, чым раней», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён адзначыў, што ўкраінцы сутыкаюцца з маштабнымі ўдарамі некалькі разоў на месяц: «Кожную ноч адбываюцца атакі, а чатыры-пяць разоў на месяц мы падвяргаемся маштабным ударам… Гэта жахлівыя ночы. Насамрэч гэта вельмі гераічныя, вельмі стойкія людзі. Але яны стаміліся».

Каб абараніць краіну ад знішчэння і забяспечыць праходжанне зімовага перыяду, Украіне неабходны мінімальны працэнт ад амерыканскіх запасаў. «Калі яны прададуць нам 5%, мы перажывём зіму і выратуем жыцці людзей. Калі яны змогуць прадаць нам 10%, мы знішчым усе расійскія балістычныя ракеты. У мяне ёсць 1%», — патлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Ён прызнаўся, што штодня праводзіць незлічоную колькасць перамоў, каб здабыць неабходнае ўзбраенне: «Вось чым я жыву кожны дзень: ад 1% да 5%. У мяне ёсць некалькі месяцаў і мільёны тэлефонных званкоў… Я спрабую абмяняць нешта на ракеты… Я раблю некаторыя рэчы, пра якія нават не магу расказаць. Гэта не значыць, што гэта па-за законам. Але я не магу пра гэта казаць».

Гаворачы пра рэалізацыю ініцыятыў па ліцэнзаванні вытворчасці ракет або атрыманні паставак, Зяленскі дадаў: «Я спадзяюся, што мне гэта ўдасца. Цяпер у мяне няма нават 5%, і ў мяне няма такой падтрымкі. І гэта для мяне вялікі выклік, адзін з самых вялікіх, з якімі я сутыкаўся з самага пачатку гэтай вайны».

Каментуючы магчымыя далейшыя крокі Крамля і пагрозы для іншых краін, прэзідэнт Украіны адзначыў, што Уладзімір Пуцін шукае спосабы дасягнуць хуткай перамогі: «Яму не важна, уваходзіць гэта краіна ў НАТА ці не. Ён хоча хуткай перамогі, на 100% упэўнены, што пераможа, акупуе, знішчыць або возьме пад кантроль».

Каментары8

  • .
    13.08.2026
    Двухсэнсоўны загаловак:
    - ці то "Зяленскі сказаў, што [якая рэч] дапаможа Украіне перажыць зіму",
    - ці то "Зяленскі сказаў, што [ён] дапаможа Украіне перажыць зіму".
    Напрыклад, я адразу другі варыянт прачытаў.
  • база
    13.08.2026
    У ліпені ва Ўкраіну прыляцела 195 балістычных ракет. Каб збіць адну балістычную, трэба 2-3 ракеты Patriot. У свеце вырабляецца па 50-60 ракет Patriot у месяц. Нават калі ўсё аддаваць Украіне, запас вычарпаецца.
    Вырабляць трэба мінімум у 10 разоў больш, і наўрадці гэта хутка можна нарасціць. Тут трэба нейкае стратэгічнае рашэнне, проста аддаць ракеты і агаліць супраць паветраную абарону Еўропы і ЗША гэта не выйсце.
  • Погляд беларуса з Беларусі
    13.08.2026
    Погляд беларуса , я гляджу парады раздаваць вы майстар, мабыць ужо перамаглі лукашэнкаўскі рэжым сваімі парадамі, таму вырашылі яшчэ і ўкраінцам раіць?

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе14

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе14

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць