Свет66

Стваральнікі Patriot баяцца, што Кіеў можа ўдасканаліць іх ракеты

Амерыканскія вытворцы сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot — Raytheon і Lockheed Martin — асцерагаюцца перадаваць Украіне ліцэнзіі на вытворчасць ракет-перахопнікаў. Пра гэта піша выданне The Atlantic са спасылкай на аднаго з рэспубліканцаў у Кангрэсе ЗША, які сам падтрымлівае выдачу такой ліцэнзіі Кіеву.

Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky, File

Па словах крыніцы выдання, амерыканскія кампаніі баяцца, што Украіна не толькі наладзіць выпуск ракет Patriot, але і зможа ўдасканаліць іх канструкцыю. Пасля гэтага ўкраінскія прадпрыемствы патэнцыйна маглі б выпускаць ракеты большымі аб'ёмамі, хутчэй і танней, чым гэта цяпер робіцца на амерыканскіх вытворчых лініях.

Афіцыйна сваю пазіцыю абаронныя кампаніі, як чакаецца, будуць тлумачыць неабходнасцю абароны інтэлектуальнай уласнасці і недапушчэння перадачы адчувальных тэхналогій.

Украіна ўжо некалькі гадоў спрабуе атрымаць права самастойна вырабляць ракеты для Patriot. Паводле інфармацыі The Atlantic, яшчэ ў апошнія месяцы адміністрацыі Джо Байдэна ўкраінскія чыноўнікі прасілі даць ім адпаведныя ліцэнзіі. Аднак прадстаўнікі ЗША, у тым ліку тагачасны міністр абароны Лойд Осцін і дарадца па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, адмовіліся ад гэтай прапановы, не патлумачыўшы прычыну.

8 жніўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што цяпер з адміністрацыяй Дональда Трампа дасягнутая дамоўленасць аб выдачы ліцэнзій. Аднак працэс пакуль тармозіцца праз бюракратычныя працэдуры. Зяленскі падкрэсліў, што пакуль бакі займаюцца дакументамі, Украіна сутыкаецца з рэальнымі ракетнымі ўдарамі.

Паводле The Atlantic, патэнцыйна Украіна магла б вырабляць ракеты Patriot не толькі для ўласных патрэб. У перспектыве яна магла б выпускаць дадатковыя партыі для ЗША або іншых саюзнікаў Вашынгтона. Менавіта такая магчымасць, як мяркуецца, таксама можа выклікаць занепакоенасць амерыканскага боку.

Пытанне стала асабліва актуальным на фоне дэфіцыту ракет-перахопнікаў. 6 жніўня Дональд Трамп, адказваючы на пытанне пра магчымыя дадатковыя пастаўкі Украіне ракет для Patriot, заявіў, што самім ЗША таксама патрэбныя гэтыя боепрыпасы.

Трамп таксама абвінаваціў папярэднюю адміністрацыю Джо Байдэна ў значным скарачэнні амерыканскіх запасаў узбраенняў праз ваенную дапамогу Украіне і заявіў, што цяпер ЗША аднаўляюць свае арсеналы.

Каментары6

  • Subj.
    10.08.2026
    imho, Доні, мякка кажучы, не хоча пакрыўдзіць вову - гэта на першым месцы,
    а Subj. - на *іншым*
  • ім - патэнты
    10.08.2026
    Патэнт > жыццё
  • Важней за грошы
    11.08.2026
    Жыцьці пад пагрозаю! Да чорта вашы прыбыткі. Калі ўкраінцы могуць палепшыць, няхай яны паляпшаюцца. Яны паказалі сябе даволі разумнымі пад вайнаю.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць