БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі

10.09.2026 / 18:01

Nashaniva.com

Новапрызначаны пасол Швейцарыі ў Беларусі Штэфан Эстэрман паведаміў у відэазвароце, што разам з жонкай быў вельмі цёпла прыняты ў Беларусі і амаль адразу адчуў сябе тут як дома. Эстэрман адзначыў, што з нецярпеннем чакае пачатку сваёй новай працы, знаёмстваў і зносін.

Штэфан Эстэрман. Скрыншот з відэа

Штэфан Эстэрман працуе ў Федэральным дэпартаменце замежных спраў Швейцарыі з 1996 года. За час дыпламатычнай кар'еры ён працаваў ва Украіне і Расіі, а таксама быў паслом Швейцарыі ў Харватыі і Грэцыі.

Дыпламат валодае нямецкай, французскай, англійскай, чэшскай і рускай мовамі.

Чытайце таксама:

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі

Новы кіраўнік брытанскай дыпламатычнай місіі ўжо ведае два беларускія словы

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?

Каментары да артыкула