БЕЛ Ł РУС

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных

22.09.2026 / 22:23

Nashaniva.com

Спецыяльны прадстаўнік Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл заявіў, што ЗША пачынаюць займацца і пытаннем расійскіх палітычных зняволеных. Пра гэта ён сказаў 22 верасня ў эфіры тэлеканала «Дождь».

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Па словах Коўла, амерыканскі бок таксама працуе над пытаннем украінскіх палонных. Ён адзначыў, што ў Расіі і Украіне ёсць цывільныя асобы, якія знаходзяцца ў палоне, і ЗША рыхтуюць пэўныя прапановы па гэтым пытанні.

Джон Коўл паведаміў, што працуе ў кантакце са спецыяльным пасланнікам Трампа Стывам Уіткафам, які займаецца расійскім кірункам. Прадстаўнік Трампа таксама сказаў, што ў яго ўжо ёсць спісы палітычных зняволеных, але пакуль ён не плануе іх публікаваць.

Джон Коўл заявіў, што хоча больш актыўна займацца гэтым пытаннем і лічыць, што перспектыва вызвалення палітвязняў існуе. Ён правёў паралель з Беларуссю, дзе, паводле яго слоў, таксама ёсць надзея на вызваленне палітычных зняволеных.

Па словах Коўла, вырашэнне пытання палітвязняў магло б станоўча паўплываць на адносіны паміж ЗША і Расіяй. Пры гэтым ён адзначыў, што не ведае, ці пагодзіцца Уладзімір Пуцін на такія крокі.

Чытайце таксама:

МЗС Латвіі пасля сустрэчы з Коўлам: Санкцыі супраць Беларусі павінны захоўвацца

«Yes, soon!» Былая палітзняволеная расказала пра словы, з якімі лягчэй выжываць у калоніі

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША

Каментары да артыкула