БЕЛ Ł РУС

Беларуская футбольная федэрацыя паскардзілася на хейт Лукашэнкі падчас матча зборнай у Фінляндыі

5.10.2026 / 17:06

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» паведаміла, што пасля правядзення першых трох матчаў Лігі нацый УЕФА сезона 2026/2027 кіраўніцтва федэрацыі вырашыла накіраваць афіцыйны зварот у Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый.

Зварот тычыцца арганізацыі выязнога матча паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі. АБФФ выказала занепакоенасць шэрагам пытанняў, звязаных з умовамі правядзення сустрэчы, за якія адказвае Футбольная асацыяцыя Фінляндыі.

Беларуская федэрацыя футбола падкрэслівае, што прытрымліваецца патрабаванняў рэгламенту УЕФА і настойвае на строгім выкананні ўсіх пратакольных і арганізацыйных нормаў, якія павінны забяспечваць роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў турніру.

Можна меркаваць, што футбольныя чыноўнікі з Беларусі адрэагавалі так найперш на вялікі банер з надпісам Sun päiväs koittaa, што можна перакласці з фінскай мовы як «Твой дзень надыдзе». На ім карыкатурнага Лукашэнку хапае з кіпцюры вялікая палярная сава.

Акрамя таго, абурэнне АБФФ магло выклікаць тое, што зборная Фінляндыі разміналася ў майках «Мы выступаем за мір». Таксама на трыбунах заўважылі адразу некалькі ўкраінскіх сцягоў, а на фан-сектары фінаў — і бел-чырвона-белы. 

Чытайце таксама:

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную

Каментары да артыкула