Спорт66

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю

Зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю з Фінляндыяй у другім матчы Лігі нацый УЕФА. Сустрэча адбылася 29 верасня ў Хельсінкі на Алімпійскім стадыёне і завяршылася з лікам 0:0.

Фота: АБФФ

Беларуская каманда, якой кіруе Віктар Ганчарэнка, больш актыўна гуляла ў другім тайме, калі ён удалося ўзмацніць ціск на вароты гаспадароў поля.

На 66‑й хвіліне Аляксандр Сялява нават забіў гол у вароты Фінляндыі, аднак пасля відэапрагляду яго не залічылі праз становішча па-за гульнёй. А перад тым Трафім Мельнічэнка трапіў мячом у перакладзіну.

Перад тым 26 верасня ў першым матчы Лігі нацый беларусы ў Тыране саступілі Албаніі з лікам 0:2.

3 кастрычніка зборная Беларусі правядзе чарговы матч супраць каманды Сан-Марына, а 6 кастрычніка зноў згуляе з Фінляндыяй.

Каментары6

  • Гульня
    29.09.2026
    На полі толькі тры каманды (супернікі і суддзі). Усё, гэта і ёсць правілы гульні. Відэааператаў на полі няма, давай яшчэ ШІ туды, што ўжо пакрыху робяць.
  • %
    30.09.2026
    Згуляля не блага, нават маглі і перамагчы.
  • Вольга
    30.09.2026
    Жвір , Якія "нашыя" - вы яшчэ скажыце "футбалісты" - Там жа людзей няма ў камандзе улучна з трэнерам.

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць