Спорт33

У першым матчы Лігі нацый УЕФА беларусы прайгралі Албаніі

Першы афіцыйны матч Віктара Ганчарэнкі на чале зборнай Беларусі аказаўся няўдалым. Гульню 1‑га тура ў Лізе C, якая прайшла на стадыёне «Эйр Албанія» ў Тыране, з лікам 2:0 упэўнена выйгралі гаспадары.

Албанцы адкрылі лік на 34‑й хвіліне. Паўабаронца Крысьціян Аслані пасля фолу Арцёма Канцавога рэалізаваў пенальці. А ўжо ў кампенсаваны да першага тайма час, на 45+ 2‑й хвіліне, нападаючы Эрнэст Мучы забіў другі гол Албаніі.

Гэты матч стаў першай афіцыйнай гульнёй Віктара Ганчарэнкі на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Да гэтага каманда пад яго кіраўніцтвам правяла чатыры таварыскія матчы, у якіх атрымала тры перамогі і адзін раз згуляла ўнічыю.

Увогуле ж гэта ўжо чацвёртая запар параза Беларусі ад Албаніі ў афіцыйных матчах. Апошні раз беларусы перамагалі гэтага суперніка ў 2010 годзе ў адборы на Еўра-2012 (2:0).

У другім туры, які адбудзецца 29 верасня, Албанія згуляе з Сан-Марына, а Беларусь сустрэнецца з Фінляндыяй. Сёння ж фіны разграмілі сан-марынцаў на іх полі з лікам 0:7.

Каментары3

  • КовальЧук и Гек
    27.09.2026
    Рабы не смогут играть. Рабы немы.
  • Борцы с нищетой
    27.09.2026
    КовальЧук и Гек, стимулировать надо квартирой. Гол забил -квадратный метр записали. Бартер. Для колхозников понятная схема.
  • традыцыйныя футбольныя каштоўнасці
    27.09.2026
    Тайм глянуў - зразумеў, што ў футбол гуляюць у іншым месцы - пераключыўся на матч Англія-Гішпанія і атрымаў эстэтычнае задавальненне ад перамогі чырвонай фурыі.
    Немагчыма выйграць, калі 2 разы трапілі у браму. Але з Сан-Марына пазмагаюцца за выхад з групы ў ніжэйшы дывізіён.

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць