БЕЛ Ł РУС

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

7.10.2026 / 22:53

Nashaniva.com

У Салігорску хлебазавод «Водар хлеба» пачаў выпускаць незвычайную навінку — шакаладны хлеб. Прадукт ужо з’явіўся ў крамах, піша мясцовае выданне «Шахцёр».

Фота: «Шахцёр»

Ад звычайнага хлеба новая выпечка адрозніваецца тым, што ў яе склад дадаюць цукар і какава-парашок. Па сутнасці, гэта хутчэй салодкі дэсерт, чым звычайны хлеб да асноўных страў.

Журналісты, якія паспрабавалі навінку, адзначылі, што яна ў меру салодкая, не крышыцца, мае даволі шчыльную і адначасова вільготную структуру. На смак шакаладны хлеб больш нагадвае велікодную булку або пернік. Яго раяць есці з гарбатай, кавай ці проста як самастойны ласунак.

Прадаецца шакаладны хлеб ужо нарэзаным. Тэрмін яго захоўвання складае шэсць сутак.

Чытайце таксама:

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць

Агракамбінат «Дзяржынскі» атрымаў яшчэ тры прадпрыемствы на Віцебшчыне

Каментары да артыкула