БЕЛ Ł РУС

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?

17.10.2026 / 09:00

Ганна Стафановіч

Стол, за якім сядзяць госці, ператвараецца ў экран — і ў чаканні вячэры можна назіраць, як беларускі кухар разам з буслам ды зубрам гатуюць ежу. «Не паказвайце турыстам, трэба спачатку беларусам схадзіць», — жартуюць наведвальнікі.

Блогер Какабай схадзіў на першую ў Беларусі імерсіўную вячэру са стравамі старажытнай беларускай кухні. Такая незвычайная прапанова з’явілася ў рэстаране The Refectory — ён знаходзіцца ў гатэлі The Basilian Minsk (той адносіцца да сеткі Hilton).

Фішка ў тым, што ў цёмнай залі кожны столік ператвараецца ў экран — мульцяшныя персанажы быццам бы збіраюць неабходныя для вячэры інгрэдыенты, гатуюць стравы і дастаўляюць ежу. Заліпаюць на такі мульцік нават дарослыя.

У меню пяць страў нацыянальнай кухні — ёсць дранікі (куды ж без іх?) са смятанай і ялавічынай пад ягадным соусам, каша на бярозавым соку з грыбамі, бутэрброд з грудзінкай і слаба салёным гурком…

А каб атрымаўся дэсерт, трэба спачатку размаляваць інтэрактыўную выяву спецыяльнымі харчовымі фламастарамі — і атрымаюцца дзьмухаўцы, да якіх падаюць варэнне з дзьмухаўцоў. Адзінае пытанне, як у склад быццам бы беларускага прысмака трапіў какос.

Столік браніраваць трэба загадзя. А каштуе такая вячэра 220 рублёў.

Чытайце таксама:

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ

У цэнтры Мінска прыпыніў працу іспанскі рэстаран

Каментары да артыкула