У Мінску на вуліцы Камсамольскай, 17 з 1 кастрычніка часова закрыўся рэстаран традыцыйнай іспанскай кухні Sueño. Пра гэта паведаміла каманда ўстановы.

Фота: Koko.by
Прычына закрыцця — рамонт і маштабны рэбрэндынг. У рэстаране падзякавалі гасцям за час, праведзены разам, адзначыўшы, што Sueño на працягу ўсіх гэтых гадоў быў месцам сустрэч, усмешак і асаблівых момантаў.
Калі менавіта рэстаран зноў адкрыецца і як ён будзе выглядаць пасля рэбрэндынгу, пакуль не паведамляецца.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары