На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА
У Мядзельскім раёне людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ў адкрытым полі каля трасы Свір — Занарач. Відэа нечаканай сустрэчы апублікавалі ў тыктоку. Ролік набраў больш за 270 тысяч праглядаў і амаль 300 каментароў.
Скрыншот з відэа
На кадрах відаць, як мядзведзь спакойна ходзіць па полі, бегае, а потым спыняецца і падымаецца на заднія лапы. У нейкі момант ён зноў бяжыць паралельна аўтамабілю, які рухаецца па трасе, пасля чаго зноў спыняецца. Здавалася, што звер зусім не спалохаўся прысутнасці людзей.
Паводле аўтара відэа, мядзведзя заўважылі за паваротам на вёску Буйкі, прыкладна за тры кіламетры далей па трасе. Сустрэча адбылася недалёка ад вёскі Яневічы Занарацкага сельсавета.
Памеры звера ўразілі людзей у аўтамабілі. У нейкі момант адзін з пасажыраў выйшаў на ўзбочыну, калі мядзведзь знаходзіўся на адлегласці, але набліжацца да яго не стаў.
Аўтар роліка расказаў, што ў той дзень яны з сябрамі ехалі сустрэць чалавека, які ішоў ім насустрач пешшу па трасе.
«Не ведаю, чым бы ўсё скончылася пры сустрэчы сябра з мядзведзем», — адзначыў ён.
На вока мужчына ацаніў вагу звера як мінімум у 300 кілаграмаў. Паводле яго слоў, мядзведзь быў надзвычай вялікі, а яго поўсць блішчала.
Чытайце таксама:
Ад заўтра паляўнічыя змогуць ісці страляць рысяў
Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь
Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў
За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш
Мядзведзяў у Беларусі становіцца ўсё болей — вось у якіх раёнах найперш