Здарэнні11

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў

Сустракаюцца ў розных частках прысталічнага раёна.

Дзе іх заўважалі і як паводзіць сябе пры сустрэчы з драпежнікам, распавёў smolevichi-24.by вядучы паляўніцтвазнаўца Смалявіцкай паляўнічай гаспадаркі Аляксандр Янчэўскі. Паводле слоў спецыяліста, цяпер на тэрыторыі Смалявіцкага раёна жыве каля 15 мядзведзяў.

Пры гэтым паляванне на гэтых жывёл забароненае — мядзведзь застаецца чырванакніжным відам.

Прысутнасць касалапых фіксавалі ў раёне Бабінага лесу, Тадуліна, каля палігона і Нацыянальнага аэрапорта Мінск, а таксама ў ваколіцах вёскі Шэметава і на Усяжскіх разлівах.

Жыхары Зялёнага Бору таксама перадавалі фатаграфіі мядзведзяў з фотапастак і відэа са слядамі жывёл у навакольных лясах.

Нядаўна аднаго з клышаногіх заўважылі ў полі на мяжы Азярыцка-Слабадскога і Усяжскага сельсаветаў. Фатаграфіяй з рэдакцыяй падзялілася мясцовая жыхарка.

На думку паляўніцтвазнаўца, больш частыя сустрэчы з мядзведзямі не абавязкова азначаюць, што жывёл стала больш.

Адна з прычын — людзі самі сталі больш актыўна хадзіць у лес. Акрамя таго, праз тэрыторыю раёна могуць праходзіць мігруючыя асобіны.

— У лесе шмат грыбнікоў, а мядзведзі баяцца людзей, вось і пераходзяць з месца на месца, — растлумачыў Аляксандр Янчэўскі.

Са слоў спецыяліста, пра сустрэчы з мядзведзямі часам расказваюць і паляўнічыя. Зараз адкрыты сезон палявання на дзікоў, ласёў, аленяў і казуль, таму людзі часцей бываюць у лесе.

Сам паляўніцтвазнаўца, які рэгулярна выязджае ноччу з цеплавізарам, пакуль асабіста мядзведзя не сустракаў.

Што рабіць, калі сустрэлі мядзведзя

  • — не крычыце і не спрабуйце прагнаць звера;
  • — не рабіце рэзкіх рухаў;
  • — не набліжайцеся да жывёлы;
  • — спакойна пачынайце адыходзіць у процілеглы бок;
  • — дайце мядзведзю магчымасць сысці.

Галоўнае — не панікаваць і не спрабаваць самастойна прагнаць касалапага. Жывёла, як правіла, само імкнецца пазбегнуць сустрэчы з чалавекам.

Каментары1

  • Касалапыя мігранты
    22.09.2026
    Мядзведзі мігрыруюць з паўночнага-усходу (з лясных регіёнаў еўрапейскай часткі Расіі) на паўднёвы захад. Г.зн. да нас.

    Далей пойдуць у ЕС.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак21

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак21

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць