БЕЛ Ł РУС

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты

29.10.2026 / 23:02

Nashaniva.com

Паэтка Наста Кудасава да Дня расстраляных паэтаў, які беларусы адзначаюць 29 кастрычніка, апублікавала прынагодны верш.

Курапаты. Фота з сацсетак 

Мы любілі замкнуцца дома,
каб не чуць выццё Курапатаў.
Мы не верылі ў трыццаць сёмы —
і да нас пагрукаў дваццаты.

Гэта вусціш сапрэлым лісцем
набіваецца ў торбы целаў.
Я хацела б прачнуцца, выйсці,
выплыць, вылецець я б хацела…

Мы не верылі ў трыццаць сёмы,
не глядзелі ў твар Курапатам,
мы, стаіўшыся, спалі дома —
і да нас пагрукаў дваццаты.

Чытайце таксама:

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»

Каментары да артыкула