Меркаванні2121

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»

З нагоды набліжэння Ночы расстраляных паэтаў спявак Лявон Вольскі параўноўвае сённяшнія рэпрэсіі ў Беларусі з крывавым тэрорам 1930‑х гадоў у БССР. Рэпрэсіўная машына ў РБ практычна не змянілася са сталінскіх часоў і пакуль паспяхова працуе. Але ці магчыма сёння схаваць праўду, гэтаксама як пры Саветах, і што ўрэшце, на думку Лявона Вольскага, можа «абрынуць, здавалася б, непахісную ўладу ў РБ»? Пра гэта ён піша на Budzma.org.

Liavon Voĺski
Лявон Вольскі

Крывавы тэрор, прысыпаны жоўтым пясочкам

Набліжаецца Ноч расстраляных паэтаў. У 1937 годзе, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, ва ўнутранай турме НКВД былі расстраляныя болей за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 

Пра гэта сарамліва маўчалі за Саветамі. Камуністы наагул не мелі звычкі каяцца за свае злачынствы. Максімум — «перагібы». А тое, што ад гэтых «перагібаў» гінулі тысячы, дзясяткі, сотні тысяч ні ў чым не вінаватых людзей — дык гэта «час быў такі». І ўсё. Ідзем далей. А гэтыя злачынствы цягнуцца за прадстаўнікамі ўлады доўгім брудна-чырвоным шлейфам па жоўтым пясочку…

Начальнікі маўчалі, і народ, гледзячы на іх, маўчаў. А калі ўсе маўчаць, дык, можа, нічога і не было?

Праўда лезе праз усе магчымыя шчыліны

Цяперашняе кіраўніцтва РБ з задавальненьнем выкарыстоўвала б гэтую старую тактыку. Але часы ўжо не тыя — інтэрнэты, айфоны-плафоны, і ўсё такое — праўда лезе да публікі праз усе магчымыя шчыліны, яе не схаваеш, не прысыпеш жоўтым пясочкам. 

Гэта ўжо далёка не савецкая падводная лодка, з якой нікуды не ўцячэш, дзе ёсць некалькі дзяржаўных газет, радыёкропка і тры тэлевізійныя праграмы, якія распавядаюць табе, як добра, насамрэч, ты жывеш, не тое, што прыгнечаныя чарнаскурыя ў Амерыцы!

Крывадушная гульня

Але ўлада РБ працягвае гуляць у крывадушную гульню — пра СССР альбо добра, альбо нічога (у арыгінале да «альбо нічога» дадаецца «апроч праўды», але гэтыя словы недзе згубіліся разам з сэнсам афарызму). Таму прапагандысты і агітатары абрынаюцца з крытыкай (насамрэч з крыкамі і лаянкай) на тых («збеглых», бо ў РБ ніхто ўжо не наважыцца), хто яе ўшаноўвае, маўляў, «палітыканства, ачарняльніцтва гераічнай савецкай мінуўшчыны, спроба раскалоць грамадства, разыгрыванне карты ахвярнасці» — звыклы набор нясвежых ідэалагічных штампаў. 

Абрынаюцца «рупары рэжыму» і на ахвяраў тэрору — яны і «нацдэмы», і «самі вінаватыя, бо пісалі даносы»…

За савецкім часам малаінфармаваны народ (усе звесткі атрымлівалі з «варожых галасоў» і нягучных, паўшэптам, размоваў на кухнях) падазрае, што нешта не так, у фільмах і тэлеперадачах паказваюць адно жыццё, а наяве яно моцна адрозніваецца ад бадзёрай карцінкі, а ў РБ людзі выдатна ведаюць, што і як рабілася за савецкім часам, што і як робіцца цяпер — у свеце і Беларусі, але вымушана гуляюць у лаяльнасць, бо рэпрэсіўная сістэма з тых самых сталінскіх часоў мала змянілася і пакуль што працуе без збояў — пасля прафесійнага ўздзеяння ты дакладна прызнаешся ў тым, што табе інкрымінуюць, якія б фантастычныя ні былі абвінавачанні. 

Гэта тое, што ўрэшце абрыне, здавалася б, непахісную ўладу ў РБ — хлусня, недагаворванне, крывадушша, замоўчванне… Замест ідэалогіі — гераізацыя савецкага мінулага, а ўсім вядома, што той час не складаўся адно з чырвоных гваздзікоў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Нават тыя, хто настальгічна ўспамінаюць Савецкі Саюз як час сваёй маладосці, актыўнасці ды весялосці, усё адно ў глыбіні душы ведаюць, як усё было насамрэч.

Спадкаемцам катаў нельга верыць

Савецкай уладзе, як і цяперашняй уладзе РБ, нельга верыць. «Сёння пачалася беларусізацыя — вяртайцеся з-за мяжы, далучайцеся да стварэння новай краіны!» — бадзёра заклікала маладое імпэтнае начальства на чысцюткай беларускай мове. Колькі палітычных уцекачоў паверыла эмацыйным запросінам савецкай улады і вярнулася ў Беларусь, каб спрычыніцца, стаць на чале, каб не быць убаку ад нацыятворных працэсаў! І які лёс іх чакаў у выніку? 

Maliunak Liavona Voĺskaha
Малюнак Лявона Вольскага
І калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі тых катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца. Бо савецкія крытэры застаюцца нязменныя — ёсць улада, і для ейнага захавання усе сродкі добрыя. І ўсё. Болей нічога няма.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары21

  • Дзякую спадар Лявон Вольскі
    28.10.2026
    Нажаль сітуацыя вельмі кепская. Усё слушна, як вы гаворыце. Верыць крывадушнай уладзе нельга. Спадзяемся толькі дажыць калі яна ляснецца. А яна ляснецца, гэта непазбежна. Гэта не адчуваецца ў паветры не. Пра гэта не думаюць мільёны беларусаў. Яны думаюць пра тое, як ім выжыць, таму няма ашчушчэння гэтага, і можа паказацца, што рэжым непахісны, але калі ты ведаешь на якіх трох цвічках трымаецца рэжым прэстарэлага дыктатара, ты разумеш, што гэта здарыцца літаральна за тры дні. Большасць нават не зразумее, што адбылося. Трэба толькі дажыць да гэтага моманту.
  • ВКЛ
    28.10.2026
    Лепей аргумента і не знойдзеш,паважаю Лявона Вольскага.!!!
  • факт
    28.10.2026
    Многія беларусы далей не могуць запамятаць, што Лукашэнка і яго людзі ніякія не фафыфты, а нашчадкі саветаў.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць